Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч
Мікалай Дамашкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Кулічкоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Корбут | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Пётр Пётух | ||||||
Пераемнік | Леанід Крупец | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1949 |
||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны служачы | ||||||
Узнагароды |
Мікала́й Фё́даравіч Дамашке́віч (1949, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам ў Жыткавіцкім СМУ меліярацыі Гомельскай вобласці, працаваў галоўным механікам ПМК-86 трэста "Мазырьсельбуд". Затым перайшоў на камсамольскую працу. Займаў шэраг кіруючых пастоў ў органах дзяржаўнай улады.
Быў начальнікам Службы кантролю прэзідэнта Беларусі, старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (1995 — 1998).[1][2]
З 2 снежня 1998 года прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама.[2] 7 чэрвеня 2007 года вызвалены ад пасады.[3]
11 студзеня 2008 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі.[4] 4 снежня 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады кіраўніка спраў прэзідэнта ў сувязі з пераводам на іншую працу.[5]
30 верасня 2010 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці,[6] 15 верасня 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку.[7]
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990 — 1995), член Камісіі па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000 года).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыны III ступені
- Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» [8]
- Чатыры падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1996 г. № 517 «Аб прызначэнні М.Ф.Дамашкевіча Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1998 г. № 574 «Аб прызначэнні М.Ф.Дамашкевіча старшынёй Мінскага аблвыканкама» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. № 258 «Аб вызваленні М.Ф.Дамашкевіча ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 2008 г. № 15 «О Н.Ф.Домашкевиче»
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305002538/http://www.yurist.by/ob-osvobozhdenii-nfdomashkevicha-ot-dolzhnosti-upravlyayushchego-delami-prezidenta-respubliki Архівавана 5 сакавіка 2016. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 589 «Аб вызваленні М.Ф.Дамашкевіча ад пасады Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (руск.)]
- ↑ Дамашкевіч - памочнік прэзідэнта і іншыя кадравыя прызначэння (руск.). http://naviny.by.
- ↑ Мікалай Дамашкевіч вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта (руск.). http://naviny.by.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2000 г. № 2 «Аб узнагароджанні М.Ф.Дамашкевіча медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Жыткавічах
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Палітыкі Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці