Салонін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Публій Ліцыній Карнелій Салонін Валярыян
лац.: Publius Licinius Cornelius Saloninus Valerianus
Публій Ліцыній Карнелій Салонін Валярыян
Партрэт Салоніна на манеце
Рымскі імператар
260 год
Суправіцель Галіен
 
Дзейнасць манарх
Нараджэнне 242(0242)
Смерць 260(0260)
Кёльн
Дынастыя Трыццаць тыранаў, Рым
Бацька Галіен
Маці Салоніна

Публій Ліцыній Карнелій Салонін Валярыян (лац.: Publius Licinius Cornelius Saloninus Valerianus; 24212 красавіка 260) — рымскі імператар і суправіцель Галіена ў 260 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Салонін нарадзіўся каля 242 года. Ён быў малодшым сынам імператара Галіена і Карнеліі Салоніны з Віфініі.

У 258 годзе, пасля смерці старэйшага сына Галіена Валярыяна, тытул цэзара перайшоў да юнага Салоніна. Праз два гады, у 260 годзе з дапамогай свайго настаўніка Сільвана і гальскага палкаводца Постума Салонін атрымаў званне Аўгуста і камандуючага легіёнамі па ўсёй рэйнскай мяжы. Але ў адсутнасць Галіена, які душыў незлічоныя паўстанні на Усходзе і знаходзіўся ўвесь час там, намінальная ўлада фактычна прыналежала Салоніну, але палітычныя справы вырашаў па ўсёй бачнасці Сільван. Гэта становішча спраў аказалася фатальным для іх абодвух.

Пасля сваркі Сільвана і Постума апошні сабраў свае атрады і абсадзіў іх у Кёльне. Пасля захопу горада Салонін быў схоплены і забіты разам з Сільванам. Потым Постум абвясціў сябе імператарам так званай Гальскай імперыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аврелий Виктор. О цезарях. 33. 8.
  • Евтропий. Бревиарий от основания Города. 9. 9.
  • Зосима. Новая история. 1. 38. 2.
  • Иоанн Зонара. Хроника. 12. 24. 10-12.
  • Салонін (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.