Паладый (цэзар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паладый
лац.: Palladius
Цэзар
455 год
Папярэднік: Валентыніян III
Пераемнік: Авіт
 
Нараджэнне: V стагоддзе
Смерць: травень 455 года
Рым (Італія)
Бацька: Петроній Максім
Жонка: Еўдакія

Паладый (лац.: Palladius) — суправіцель імператара Петронія Максіма ў 455 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паведамлення Ідацыя, Паладый быў сынам Петронія Максіма.

Пасля таго, як яго бацька забіў імператара Валентыніяна III і абвясціў сябе аўгустам, Паладый стаў яго цэзарам. За яго выдалі замуж дачку Валентыніяна (магчыма, Еўдакію), а Петроній Максім жаніўся з удавой Валентыніяна Ліцыніяй Еўдаксіяй.

Але неўзабаве, па просьбе Еўдаксіі, якая жадала адпомсціць Максіму за смерць мужа, правіцель вандалаў Гейзерых захапіў Рым. У выніку Паладый быў забіты разам са сваім бацькам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]