Аўрэлій Валерый Валент
Аўрэлій Валерый Валент (Валент I) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Aurelius Valerius Valens | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Ліцыній (Аўгуст) | ||||||
Папярэднік | Ліцыній | ||||||
Пераемнік | Ліцыній | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | III стагоддзе | ||||||
Смерць | пасля 1 сакавіка 317 года | ||||||
Род | тэтрархія[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўрэлій Валерый Валент (лац.: Aurelius Valerius Valens, ? — 317 г.), вядомы таксама як Валент I — рымскі імператар з канца 316 года па 1 сакавіка 317 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адзінае, што вядома пра гэтага чалавека да яго прыходу да ўлады — што ён быў камандуючым на мяжы (лац.: dux limitanis) у Дакіі[1] (якая ў той час кантралявалася Ліцыніем). Пасля таго як падчас першай сваёй вайны з Канстанцінам I Ліцыній пацярпеў знішчальную паразу ў бітве пры Цыбале 8 кастрычніка 316 года[2] (некаторыя даследчыкі яе адносілі да 314 г.[3]), ён бег да Адрыянапаля, дзе з дапамогай Валента сабраў новае войска. Там, напачатку снежня 316 года Ліцыній узвёў Валента ў ранг Аўгуста — напэўна, для таго, каб захаваць яго лаяльнасць[4]. Пазней Ліцыній распачне такі ж ход, падчас другой вайны з Канстанцінам прызначыўшы сабе ў суправіцелі Марцініяна.
Наратыўныя крыніцы завуць Валента цэзарам, аднак на манетах ён пазначаецца як Аўгуст[5].
Сітуацыю змяніла параза Ліцынія ў бітве пры Мардыі ў канцы 316 — пачатку 317 гадоў. Ліцыній быў змушаны прызнаць Канстанціна старэйшым аўгустам і зрушыць Валента. Мірны дагавора быў складзены ў Сердзіцы 1 сакавіка 317 года. Невядома, ці было гэта ўмовай дагавора, але крыху пазней Ліцыній караў смерцю Валента[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jones A.H.M., Martindale J.R., Morris J., The Prosopography of the Later Roman Empire, Cambridge University Press, 1971, p.1119.
- ↑ Наконт даты бітвы пры Кібале гл.: Potter, David S. The Roman Empire at Bay AD 180—395, Routledge, 2004. P. 378; Odahl, Charles M. Constantine and the Christian Empire, Routledge, 2004. P. 164; Treadgold W., A History of the Byzantine State and Society, Stanford University Press 1997. P.34; Christensen A.S., Baerentzen L., Lactantius the Historian, Museum Tusculanum Press, 1980. P.23.
- ↑ Гл.: Jones, Arnold, H. M. Constantine and the Conversion of Europe. The English University Press, 1949. P. 127; MacMullen R. Constantine. Routledge, 1987. P.67.
- ↑ Jones A.H.M. Constantine p.127
- ↑ Lieu, Samuel N. C., Montserrat Dominic. From Constantine to Julian: A Source History. Routledge, 1996; A Dictionary of Roman Coins. London, 1889.
- ↑ Римские императоры. ВАЛЕНТ I
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Першасная літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аноним Валезия. Род императора Константина. 17-18.
- Псевдо-Аврелий Виктор. Извлечения о жизни и нравах римских императоров. XL.
- Зосим. Новая история. 2. 20.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Jones, Arnold, H. M. Constantine and the Conversion of Europe, The English University Press, 1949
- Lieu, Samuel N. C., Montserrat Dominic. From Constantine to Julian: A Source History, Routledge, 1996. ISBN 0-415-09335-X (с английским переводом «Рода императора Константина»).
- Odahl, Charles M. Constantine and the Christian Empire, Routledge, 2004. ISBN 0-415-17485-6
- Potter, David S. The Roman Empire at Bay AD 180—395, Routledge, 2004. ISBN 0-415-10058-5
- Barnes, Timothy D. The New Empire of Diocletian and Constantine. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1982. ISBN 0-7837-2221-4