Марцініян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Секст Марцый Марцініян
лац.: Sextus Marcius Martinianus
Секст Марцый Марцініян
Фоліс з партрэтам Марцініяна
Рымскі імператар
324 год
Папярэднік: Канстанцін I
Пераемнік: Канстанцін I
 
Смерць: 324(0324)
Кападокія

Секстаў Марцый Марцініян (лац.: Sextus Marcius Martinianus) — рымскі імператар у 324 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пра ранняе жыццё і кар'еру Марцініяна нам нічога невядомае. Падчас грамадзянскай вайны Канстанціна I Вялікага і Ліцынія, Марцініян быў магістрам афіцый усходняга імператара. Пасля паразы ў Адрыянопальскай бітве[en] 3 ліпеня 324 года, Ліцыній прызначыў Марцініяна сваім Цэзарам[1] і намінальна Аўгустам на Захадзе. Марцініян быў пасланы ў Лампсак перашкодзіць войску Канстанціна перасекчы з Фракіі Гелеспонт. Пасля разгрому войскаў Ліцынія ў бітве пры Хрысопалі[en] 18 верасня 324 года той быў сасланы ў Фесалонікі, дзе ўтрымваўся пад хатнім арыштам, а Марцініян кінуты ў кападакійскую турму. У тым жа годзе на загад Канстанціна I Марцініян быў пакараны смерцю. Не больш як год праз каралі смерцю і самога Ліцынія.

Зноскі

  1. Зосим. Новая история. II. 25. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]