1-ы Рэнскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-ы Рэнскі ўніверсітэт
фр.: Université Rennes-I
Арыгінальная назва фр.: Université Rennes-I
Міжнародная назва англ.: University of Rennes 1
Заснаваны 1970
Студэнты 28 187[1]
Размяшчэнне Рэн
Сайт univ-rennes1.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

1-ы Рэнскі ўніверсітэт ці Універсітэт Рэн-І (фр.: Université Rennes-I) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэн.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з’яўляецца адным з двух універсітэтаў Рэна. Ён быў створаны ў 1970 годзе, яго карані ўзыходзяць да Брэтанскага герцагскага ўніверсітэта, заснаванага яшчэ ў 1460 годзе ў Нанце. ВНУ мае тры кампусы ў Рэне, а таксама некалькі адукацыйных і навуковых пляцовак у ваколіцах. Універсітэт таксама мае некалькі аўтсорсінгавых навучальных устаноў у Ланьёне, Сен-Брыё і Сен-Мало. Універсітэт спецыялізуецца на так званых «цяжкіх навуках» (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, экалогія, інфарматыка, геалогія), медыцынскіх навуках (медыцына, фармацыя, стаматалогія), навуках пра чалавека і сацыяльных навуках (права, паліталогія, філасофія, эканоміка, менеджмент).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • медыцынскі факультэт
  • фармацэўтычны факультэт
  • факультэт аданталогіі
  • факультэт права і палітычных навук
  • эканамічны факультэт
  • філасофскі факультэт
  • матэматычны факультэт
  • факультэт навук і матэрыялазнаўства
  • факультэт навук аб жыцці і наваколлі
  • факультэт электронных вылічэнняў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]