11-я асобная механізаваная брыгада
11-я асобная механізаваная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1992 года |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | брыгада |
Дыслакацыя | Слонім |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі палкоўнік Аляксандр Пагуляйла |
11-я Прыкарпа́цка-Берлі́нская гвардзе́йская асо́бная механізава́ная брыга́да — падраздзяленне Узброеных сіл Беларусі. Уваходзіць у склад Заходняга аператыўнага камандавання з месцам дыслакацыі ў Слоніме. Камандзір брыгады — гвардыі палкоўнік Аляксандр Пагуляйла[1].
Гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]11-я брыгада стала правапераемніцай 6-га танкавага корпуса савецкай арміі, які быў сфармаваны 22 красавіка 1942 года ў падмаскоўных гарадах Падольск і Малаяраславец.
Баявое хрышчэнне корпус прыняў у Ржэўска-Сычэўскай аперацыі. 23 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераічнасць, праяўленыя асабовым складам на Курскай дузе, яму прысвоена ганаровае найменне «гвардзейскі». А 25 кастрычніка ён быў ператвораны ў 11-ы гвардзейскі танкавы корпус.
З 1942 па 1945 год корпус браў удзел у баявых дзеяннях у раёне Ржэва, на Стара-Рускім кірунку, вызваляў гарады Багадухаў, Бярдзічаў, Казацін, удзельнічаў у ліквідацыі корсунь-шэўчэнкаўскай групы Вермахта у перадгор’ях Карпат і выхадзе на дзяржаўную мяжу з Румыніяй яму было прысвоена ганаровае званне «Прыкарпацкі».
Баявы склад корпуса на 16 красавіка 1944 года: танкаў — 112, актыўных штыкоў — 3.149, мінамётаў — 36, гарматаў — 22, зенітных гарматаў — 16, рэактыўных усталёвак — 8. Па заканчэнні Вісленскай аперацыі корпус меў у сваім складзе: асабовага склада — 8.024 чалавека, танкаў — 33, гарматаў — 33, зенітных гарматаў — 20, мінамётаў — 59, РС М-13 — 8.
19 лютага 1945 года за паспяховыя наступальныя баі і захоп плацдарму на рацэ Одэр корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а 26 красавіка 1945 года — за авалоданне гарадамі Піршаў, Нойштадт, Пунцыг — ганараваны ордэнам Суворава II ступені. За мужнасць і гераічнасць пры авалоданні Берлінам яму было прысвоена ганаровае найменне «Берлінскі».
У чэрвеня 1945 года корпус быў пераназваны ў 11-ю гвардзейскую Прыкарпацка-Берлінскую Чырванасцяжную, ордэна Суворава II ступені танкавую дывізію. У ліпені яна перадыслакавалася ў раён Дрэздэна, там жа перайшла на новы штат.
У перыяд з 1979 па 1989 год сотні вайскоўцаў дывізіі, якія праходзілі службу ў злучэнні, удзельнічалі ў вайне ў Афганістане.
Пасля распаду СССР у 1992 годзе дывізія перадыслакавалася з нямецкага Дрэздэна ў беларускі Слонім. А 11 жніўня таго ж года была перафармавана ў 11-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду з захаваннем Баявога Сцяга, ганаровых найменняў і баявых традыцый корпуса. Баявы Сцяг быў уручаны злучэнню 21 студзеня 2004 года.
Увосень 1999 года ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь было ўпершыню праведзена брыгаднае тактычнае вучэнне з баявой стральбой — і права быць першымі ў гэтым распачынанні было прадстаўлена вайскоўцам 11-й гвардзейскай АМБ.
Асабовы склад брыгады браў удзел у такіх буйных вучэннях, як «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба – 2003», «Шчыт Айчыны – 2004». Сур'ёзным іспытам на баявую сталасць стала комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне «Шчыт Саюза – 2006», прычым больш за палову з агульнай колькасці асабовага склада і баявой тэхнікі былі прадстаўлены 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадай[2].
Зноскі
- ↑ Газета «Рэспубліка» — «С первого выстрела»(недаступная спасылка)
- ↑ Белорусская военная газета "Во славу Родины!" - "11-Я ГВАРДЕЙСКАЯ ОТДЕЛЬНАЯ МЕХАНИЗИРОВАННАЯ БРИГАДА" Архівавана 9 лістапада 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.mil.by/ru/news/29847/ Архівавана 8 лістапада 2016.