188-я інжынерна-сапёрная брыгада
188-я гвардзейская Наўгародская Чырвонасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава 2-й ступені інжынерная брыгада | |
---|---|
альтэрн.: 188-я інжынэрная брыгада[1] | |
Гады існавання | з 1942 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Спецыяльныя войскі |
Тып | воінскае фарміраванне і брыгада |
Дыслакацыя | Новае Пашкава[2] |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі палкоўнік Ігар Негярыш[3] |
188-я гвардзейская Наўгаро́дская Чырванасця́жная ордэнаў Суво́рава і Куту́зава 2-й ступе́ні інжыне́рная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Вёска Новае Пашкава Магілёўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 верасня 1942 года ў вёсцы Чыміхіна Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці была сфарміравана 39-я інжынерна-сапёрная брыгада спецыяльнага прызначэння.
З красавіка 1944 года яе поўнае найменне — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская брыгада Рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а з чэрвеня — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская Чырванасцяжная брыгада. У Беларускай наступальнай аперацыі брыгада забяспечвала баявыя дзеянні дзвюх армій, удзельнічала ў вызваленні гарадоў Орша, Барысаў, Мінск.
У лістападзе 1945 года яна была перафарміравана ў 6-ю гвардзейскую інжынерна-сапёрную Наўгародскую Чырванасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені брыгаду, а ў красавіку 1947 года — у 10-й гвардзейскі інжынерна-сапёрны Наўгародскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені полк.
У 1990-я гады воінская частка стала 188-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай, а затым — інжынернай брыгадай.
У складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь асабісты склад брыгады прымаў удзел практычна ва ўсіх буйных вучэннях, такіх як «Бярэзіна-2002», «Захад-2009» і «Шчыт Саюза-2011».
Зноскі
- ↑ Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2024. Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ Школа мужества для настоящих мужчин
- ↑ Инженерная закалка
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ольга Толстая. Школа мужества для настоящих мужчин (руск.). «Вестник Могилева» (21 студзеня 2011).
- Игорь Кандраль. Инженерная закалка (руск.)(недаступная спасылка). КБелорусская военная газета «Во славу Родины» (14 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2017.