Круглае: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2630517 (translate me)
→‎Культура: вікіфікацыя
Радок 79: Радок 79:


== Культура ==
== Культура ==
Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей
Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». [[Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей]].


== Выдатныя мясціны ==
== Выдатныя мясціны ==

Версія ад 13:52, 17 красавіка 2013

Горад
Круглае
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
7,3 тыс. чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Паштовы індэкс
213188
Аўтамабільны код
6
СААТА
7242501000
Круглае на карце Беларусі ±
Круглае (Беларусь)
Круглае
Круглае (Магілёўская вобласць)
Круглае

Круглае — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Круглянскага раёна, на р. Друць. За 78 км на поўночны-захад ад Магілёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі ОршаМінск. Вузел аўтадарог на Магілёў, Оршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы. Насельніцтва 7,3 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Вядомы з 16 ст. як сяло ў складзе Друцкага княства, пазней Аршанскага пав. Віцебскага ваяв. У 2-й пал. 18 ст. мястэчка, 328 жыхароў, належыла вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, 462 жыхара (41 двор), працаваў бровар, палатняная фабрыка, належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. З 1785 — мястэчка. У вайну 1812 у Круглым знахадзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым. У 1880 у Круглым 119 двароў, праваслаўная царква, народнае вучылішча, яўрэйская школа, 3 млыны, праводзіліся 3 кірмашы. На пач. 20 ст. 1,6 тыс. жыхароў, крухмальны завод, 2 вучылішчы, 22 крамы. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР. З 1925 вёска, 1344 жыхары (250 двароў). У 1931—1935 у Талачынскім раёне. З 1935 цэнт Круглянскага раёна. З 1938 у Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна разбурана, у наваколлях загінулі больш 3 тыс. мірных жыхароў. У 1959—1966 у Бялыніцкім раёне. З 1967 — гарадскі пасёлак.

У паваенныя гады забудоўвалася пераважна драўляныя дамамі сядзібнага тыпу. З 1975 развіваецца паводле генеральнага плану і праекта дэталёвай планіроўкі, у аснову якіх закладзены прынцып раскрыцця забудовы ў бок Друці. Жылы масіў сканцэнтраваны галоўным чынам у цэнтры і ў паўднёвай частцы пасёлка, будуюццв 4-х і 5-павярховыя дамы. Прамысловая зона фарміруецца ў паўночнай частцы.

Эканоміка

У пасёлку працуе аддзяленне Магілёўскага малочнага камбіната, ААТ «Круглянскі льнозавод», інш. прадпрыемствы. Гасцініца.

Культура

Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Выдатныя мясціны

Помнікі: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан; Магіла ахвяр фашызму; Помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны; Алея герояў.

Вядомыя асобы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999.
  • З гісторыі населеных пунктаў Кругляншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 22—25.
  • Круглое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

У Сеціве