Аперацыя «Саюзная сіла»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайна НАТА супраць Югаславіі
Асноўны канфлікт: Косаўская вайна
Дата 24 сакавіка10 чэрвеня 1999
Месца Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія СРЮ
Прычына Інцыдэнт у Рачаке, адмова сербаў выканаць ультыматум канферэнцыі ў Рамбуе
Вынік

Перамога войскаў НАТА:

  • Югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Мятохію
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1244
  • Усталяванне ў Косаве часовай адміністрацыі місіі ААН
  • Незалежнасць першай Рэспублікі Косава скасаваная
Змены Югаславія страчвае кантроль над тэрыторыяй Косава
Праціўнікі
 НАТА:


Албанія Армія вызвалення Косава (UÇK)
Пасіўны ўдзел[1]:
 Албанія
 Балгарыя
 Венгрыя
 Румынія
 Паўночная Македонія

Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Югаславія
Камандуючыя
НАТА Уэслі Кларк
НАТА Хаўер Салана
Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Слабадан Мілошавіч
Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Драгалюб Ойданіч
Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Святазар Мар'янавіч
Сілы бакоў
Каля 1031 самалёта[2] 14 баяздольных МіГ-29[3]
34 спраўных МіГ-21
12 дывізіёнаў З-125М
20 дывізіёнаў «Куб-М»
80 ЗРК «Страла-1»
18 «ЗРК Страла-10»
шматлікія ПЗРК і зенітныя артылерыйскія сістэмы[4]
Страты
2 салдата НАТА загінулі (даныя НАТА)[5] і 3 палонены (пацверджана абодвума бакамі)[6]

Каля 30 БПЛА, ад 2 да некалькіх дзесяткаў самалётаў і верталётаў збітыя

249 салдат
22 паліцэйскіх (даныя Югаславіі)[7].
900—1200 салдат (Данныя НАТА)
2500 грамадзянскіх (даныя Югаславіі)[8][9]
каля 500 грамадзянскіх (Данныя НАТА)[10]
1200—5700 грамадзянскіх (іншыя падлікі)[10][11]

11 самалётаў, 20 танкаў, 220 бронемашын и 450 артсістэм знішчаны

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Саюзная сіла» (англ.: Operation Allied Force) — ваенная аперацыя блока НАТА супраць Саюзнай Рэспублікі Югаславія ў перыяд з 24 сакавіка па 10 чэрвеня 1999 года, якая прывяла да вываду югаслаўскіх войскаў з тэрыторыі края Косава і Мятохія і да пераходу края пад кантроль сіл НАТА.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

  • 28 сакавіка 1989 сербскі парламент, парушаўшы югаслаўскую канстытуцыю 1974 г, адмяніў аўтаномію правінцыі Косава.
  • У 1989—1990 гадах у межах «Антыбюракратычнай рэвалюцыі» па ініцыятыве Слабодана Мілошавіч былі распушчаны парламент і ўрад Косава. Амаль усе албанцы былі звольнены з дзяржаўных устаноў.
  • Верасень 1991: падчас распаду Югаславіі пасля таемнага рэферэндуму была абвешчана «Рэспубліка Косава», якую прызнала толькі Албанія. Ствараліся ценявыя структуры ўлады. З тых часоў албанцы пасіўным супрацівам імкнуліся прыцягваць увагу сусветнай супольнасці.
  • У 1992 годзе албанцы Косава абралі пісьменніка Ібрагіма Ругова ў прэзідэнты Рэспублікі Косава. Быў абраны таксама парламент, які так і непрыступіў да працы. Прызначаны Ругавым урад працаваў з-за мяжы.
  • Падчас Баснійскай вайны 1995 г. авіяцыя НАТА ўпершыню зрабіла моцныя паветраныя ўдары (у рамках аперацыі «Deliberate Force») для прызнання баснійска-сербскім войскам ахоўнай зоны ААН. У выніку быў дасягнуты Дэйтанскі дагавор і размяшчэнне войскаў НАТА ў Босніі. Мірнае супраціўленне ў Косаве албанцам здаваўся безвыніковым, і Войска Вызвалення Косава перайшло да ўзброенага дужання.
  • Верасень—кастрычнік 1997: албанцы Косава байкатавалі выбары ў парламент Сербіі, адбыліся цяжкія сутыкненні паміж албанцамі і сербскай паліцыяй у Косава. У прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах «Рэспублікі Косава» Ругова быў пацверджаны ў пасадзе.

Югаслаўскія ўлады, прэзідэнт Слабодан Мілошавіч былі абвінавачаны ў этнічных чыстках падчас грамадзянскай вайны на поўдні Сербіі, якія мелі месца абапал (і югаслаўскага войска, і паўстанцкага руху Войска Вызвалення Косава). Інфармацыя адносна сотняў тысяч забітых жыхароў застаецца супярэчлівай — пра што сведчаць выкрыцці пахаванняў міжнароднымі экспертамі. Прычынай эскалацыі супрацьстаяння сталі этнічныя канфлікты паміж сербамі і албанцамі.

Пасля пачатку ваенных дзеянняў блок НАТА запатрабаваў вывесці сербскія войскі з сербскай аўтаномнай вобласці Косава і Мятохія, галоўным чынам населяннай албанцамі, а таксама размясціць войска НАТА на тэрыторыі Косава і Мятохіі, гэта значыць на тэрыторыі Югаславіі. Югаславія не выканала ўльтыматум.

Ход аперацыі (сакавік—чэрвень)[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнай падставай пачатку ваенных дзеянняў было абвешчана прысутнасць сербскіх войскаў на тэрыторыі края Косава і Мятохія. На працягу сакавіка, красавіка, мая, чэрвеня 1999 года войскі НАТА праводзілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Сербіі. Асноўную частку ваеннай аперацыі складала ўжыванне авіяцыі для бамбардзіроўкі стратэгічных ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў на тэрыторыі Сербіі. Колькасць задзейнічаных самалётаў перавышала 500 адзінак. Авіаналётам былі падвергнуты ваенныя стратэгічныя аб’екты ў буйных гарадах Югаславіі, уключаючы сталіцу — Бялград.

Авіяносец «Тэадор Рузвельт» у Адрыятычным моры
  • 28 сакавіка — уначы, Біл Клінтан пасля нарады з кіраўнікамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і Італіі пацвердзіў дазвол узмацніць ваенныя ўдары па Югаславіі.[12] Авіяцыя НАТА вырабіла кропкавыя ўдары па ваенна-стратэгічным аб’ектам у прыгарадах Бялграда.
  • 1 красавіка — войска Югаславіі захоплівае на сваёй тэрыторыі трох амерыканскіх салдат.
  • 3 красавіка — авіяўдарам НАТА па Бялградзе разбуранны будынак Міністэрствы ўнутраных спраў Сербіі і Югаславіі.
  • 5 красавіка — 12 загінула і звыш 40 паранена падчас бамбардзіроўкі аб’ектаў у цэнтры Алексінаца
  • 10 красавіка — абстраляны завод «Застава».
  • 12 красавіка — ударам натаўскага самалёта F-15E знішчаны пасажырскі цягнік, які прахадзіўшы па мосце (пілот меў загад разбурыць мост). Салана апраўдвае памылку пілота.
  • 21 красавіка — НАТА наносіць удар па асабістай рэзідэнцыі Мілошавіча і штаб-кватэры Сацыялістычнай партыі Сербіі.
  • 23 красавіка — авіяўдар па белградскім тэлецэнтры.
  • 24 красавіка — НАТА прымае рашэнне аб эмбарга пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Югаславію.
  • 30 красавіка — НАТА наносіць удар па будынку Генштаба югаслаўскага войска і Міністэрству абароны Югаславіі.
  • 2 мая — НАТА наносіць удар па энергацэнтру ў Абрэноваце. Большасць гарадоў Югаславіі застаецца без святла.
  • 4 мая — Балгарыя падае НАТА сваю паветраную прастору для ўдараў па Югаславіі.
  • 7 мая — авіяўдар па горадзе Ніш. Высокадакладнай ракетай знішчана пасольства Кітая ў Бялградзе
  • 10 чэрвеня — прынятая Рэзалюцыя СБ ААН № 1244 (1999)
  • 12 чэрвеня — увод сухапутных войскаў НАТА на тэрыторыю Сербіі
  • 20 чэрвеня — югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Мятохію

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Разбураны будынак у Бялградзе
  • Улічваючы бамбаванні прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, аб’ектаў вода- і электразабеспячэння, гэта ледзь не прывяло да экалагічнай катастрофы на Балканах.[13]
  • У Косава і Мятохіі ўлада перайшла да касавараў, да Войска Вызвалення Косава.
  • 2,5 млн грамадзян засталіся без якіх-небудзь прыбыткаў і сродкаў да існавання
  • Працы пазбавілася каля 600 тысяч чалавек.
  • 17 лютага 2008 года Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі
  • Колькасць кантынгенту KFOR (НАТА) на канец 2007 г. — 19 тысяч чалавек[14]

Ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Загінула 500—5700 грамадзянскіх асоб, уключаючы этнічных албанцаў.[11][15].

Шкода экалогіі[правіць | правіць зыходнік]

НАТА бамбавала нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя заводы, што прывяло да некаторага парушэння экалагічнага балансу і забруджванню навакольнага асяроддзя.

Эканамічная шкода[правіць | правіць зыходнік]

Агульная шкода, нанесены прамысловым і транспартным аб’ектам, ацэньваецца ў 1 млрд долараў.

Пашкоджанні нанесеныя аўтадарожнай і чыгуначнай сеткі краіны, некаторыя масты і дарогі былі разбураны.

Бамбаванні НАТА пашкодзілі мноства гаспадарчых аб’ектаў.[16]

Просьба Югаславіі аб прыняцці ў саюз Расіі і Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля пачатку агрэсіі 1999 г. парламент Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, атакаванай войскамі НАТА, прагаласаваў за далучэнне рэспублікі да саюза Расіі і Беларусі.

Расійскі парламент на экстраным паседжанні цалкам падтрымаў сваіх сербскіх калегаў, парэкамендаваўшы прэзідэнту Барысу Ельцыну і ўраду неадкладна пачаць падрыхтоўку да гэтага працэсу. Барыс Ельцын гэты працэс заблакаваў. У Беларусі просьба абышлася толькі размовамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паветраная прастора ці тэрыторыю для разгортвання сіл НАТА падалі нейтральныя дзяржавы: Албанія, Балгарыя, Македонія, Румынія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 1 мая 2013.
  2. (англ.) Frontline: war in europe: facts & figures
  3. Yugoslav & Serbian MiG-29s(недаступная спасылка). Acig.org. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2014. Праверана 24 сакавіка 2009.
  4. Барабанов et al 2012, с. 117.
  5. (англ.) BBC News | World | Two die in Apache crash
  6. Три американских солдата попали в сербский плен // Gazeta.Ru, 1 апреля 1999
  7. Смиљанић 2009, с. 232.
  8. Политика: Девет година од бомбардовања, приступљено 29. јануар 2012, Приступљено 9. 4. 2013.
  9. „Шеснаеста годишњица НАТО бомбардовања“, РТС, 24. март 2015.
  10. а б (англ.) Civilian Deaths in the NATO Air Campaign — The Crisis in Kosovo
  11. а б Русский архипелаг — Итоги кампании НАТО в Югославии в цифрах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2014.
  12. http://www.explan.ru/archive/1999/14/s1.htm Архівавана 9 мая 2008.
  13. http://www.uralhimprom.com/company/archive/news_17.html Архівавана 30 верасня 2007.
  14. http://www.dw-world.de/dw/article/0,,2993997,00.html
  15. http://www.hrw.org/reports/2000/nato/Natbm200-01.htm
  16. http://www.kosovo.ws/archive/destrlist.htm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барабанов М. С., Коновалов И. П., Куделев В. В., Целуйко В. А. Чужие войны (руск.). — Москва: Центр анализа стратегий и технологий, 2012. — ISBN 978-5-9902620-4-1.
  • ген. Спасоје Смиљанић. Агресија НАТО (серб.). — Београд: Чугура принт, 2009. — 525 с.