Бліссімволіка
Бліссімволіка — інтэрнацыянальная семантычная моўная сістэма, складаецца з некалькіх соцень базавых графічных сімвалаў, здольная замяніць любую натуральную ці штучную мову падчас напісання. Кожны бліс-сімвал адпавядае паняццю; калі іх аб’яднаць разам, бліс-сімвалы ствараюць новыя сімвалы, якія адпавядаюць новым паняццям. Бліссімволіка адрозніваецца ад большасці асноўных сістэм пісьменства тым, што сімвалы ўвогуле не адпавядаюць ніякім гукам, якія выкарыстоўваюцца ў чалавечай размове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар мовы Карл Бліс працаваў з дапамогай сваёй жонкі Клары Бліс. Сістэма была апублікавана двойчы: у 1949 г. і ў 1965 г. пад назвай Семантаграфія. Сістэма была прапанавана для міжнародных зносін, але атрымала толькі нязначную ўвагу. У 1971 годзе яна была выкарыстана для камунікацыі нямых асоб у Канадзе. У 1975 годзе Бліс саступіў правы на выкарыстанне сваёй сімволікі фонду Blissymbolics Communication Foundation, сучасная назва якога — Blissymbolics Communication International. Пасля дыскусій у 1982 годзе дазвол быў пацверджаны, і фонд далей развіваў сістэму.
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]Гэты прыклад складаецца з чатырох сімвалаў і значыць «я-жадаю-ісці-у кіно».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Піперскі. Задачы па бліссімволіцы
- Праект «Гаворачыя сімвалы». Падтрымка дзяцей-інвалідаў, якія не размаўляюць Архівавана 15 жніўня 2013.
- Слоўнік бліссімволікі
- Афіцыйны сайт арганізацыі «Blissymbolics Communications International» Архівавана 7 сакавіка 2010.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бліссімволіка