Перайсці да зместу

Вялікі Екацярынінскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Вялікі Екацярынінскі
руск.: Большой Екатерининский дворец
Від з боку параднага двара
Від з боку параднага двара
59°42′59″ пн. ш. 30°23′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Пушкін, Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль Рускае барока
Будаўнік Барталамеа Франчэска Растрэлі
Архітэктар Франчэска Барталамеа Растрэлі
Заснавальнік Кацярына I
Дата заснавання 1717
Будаўніцтва 17521756 гады
Асноўныя даты

1717Закладка першага палаца Кацярыны I
1742Першая перабудова ў валадаранне
Елізаветы Пятроўны

1752Пачатак капітальнай перабудовы
па праекце Растрэлі

1756Заканчэнне будаўніцтва
1944Палац разбураны
1947Пачатак рэстаўрацыйных прац

2003Адкрыты ўзноўлены Бурштынавы пакой
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810447000№ 7810447000
Сайт tzar.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Екацярынінскі палац (таксама вядомы як Вялікі Царскасельскі палац , Екацярынінскі палац) — былы імператарскі палац; адзін з найбуйнейшых у наваколлях Санкт-Пецярбурга. Размешчаны ў сучасным горадзе Пушкін (раней Царскае Сяло), у 25 кіламетрах на поўдзень ад Санкт-Пецярбурга.

Будынак закладзена ў 1717 годзе па загаду расійскай імператрыцы Кацярыны I; уяўляе ўзор позняга барока. У савецкае час у палацы быў адкрыты музей. Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац быў моцна разбураны. Яго аднаўленне заняло доўгія гады і працягваецца Ленінградскай школай рэстаўратараў на строга навуковай аснове. Да завяршэння яшчэ далёка.

У гісторыі і архітэктуры палаца знайшлі сваё адлюстраванне як архітэктурныя павевы кожнай з эпох, якія перажыў палац, так і асабістыя прыхільнасці расійскіх кіраўнікоў таго часу. Сам палац быў закладзены ў 1717 годзе пад кіраўніцтвам нямецкага архітэктара Іагана Фрыдрыха Браўнштэйна як летняя рэзідэнцыя імператрыцы Кацярыны I. У 1743 годзе імператрыца Елізавета Пятроўна, якая толькі што ўзышла на прастол даручыла рускім архітэктарам Міхаілу Зямцову і Андрэю Васільевічу Квасаву пашырыць і добраўпарадкаваць палац. Менавіта пры імператрыцы Елізавеце Пятроўне палац набыў свой цяперашні выгляд і стыль. У маі 1752 года яна даручыла архітэктару Барталамеа Франчэска Растрэлі ізноў перабудаваць палац, паколькі палічыла яго занадта старамодным і маленькім. Пасля дэмантажу, грандыёзнай перабудовы і будаўнічых прац, якія доўжыліся чатыры гады, і з'явіўся сучасны палац, выкананы ў стылі Рускае барока. 30 ліпеня 1756 года адбылася прэзентацыя 325-мятровага палаца ашаломленым расійскім вяльможам і замежным гасцям.

Растрэлі перабудаваў Вялікі (Екацярынінскі) палац (1752—1756) у Царскім Селі наступным чынам. Падоўжная вось будынкі стала галоўнай прасторавай каардынатай у яго плане; велізарная працягласць двух паралельных анфілад парадных памяшканняў, маштаб якіх нарастае да цэнтра — Вялікай зале і Карціннай галерэі, падкрэслена вынасам параднай лесвіцы ў паўднёва-заходні канец будынка. Рытмічная разнастайнасць ордарнай сістэмы фасада, вялікія выступы каланад з раскрапоўкамі антаблемента над імі, глыбокія ўпадзіны вокнаў, якія ствараюць багатую гульню святлаценю, багацце ляпніны і дэкаратыўнай скульптуры, шматколернасць фасадаў (блакітны і залацісты колеры) надаюць будынку эмацыйнае, насычанае, святочнае і вельмі ўрачыстае аблічча (ВСЭ).

Велізарны аб'ём Вялікага палаца прыкметны адразу. Акрамя гэтага, сіметрычная восевая сістэма накладных порцікаў фасада палаца адпавядае асноўным прасторавым каардынатам плану парку.

У перыяд нямецкай акупацыі ансамбль моцна пацярпеў, палацы разрабаваны, шматлікія экспанаты згарэлі. Цяпер ансамбль цалкам адноўлены рэстаўратарамі — Н. У. Баранавым, А. А. Кедрынскім, Н. Я. Туманавай і інш.

Бурштынавы пакой

[правіць | правіць зыходнік]

Бурштынавы кабінет ці Бурштынавы пакой — адно з самых вядомых памяшканняў Вялікага Екацярынінскага палаца. Асноўнае ўбранне Бурштынавага пакоя выраблена напачатку XVIII стагоддзя ў Прусіі, у 1716 падорана каралём Фрыдрыхам Вільгельмам I Пятру I; у 1746 дапоўнена і змантавана ў Зімовым палацы ў Санкт-Пецярбургу, у 1755 перанесена ў Царскае Сяло.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўбранне Бурштынавага пакоя вывезена нямецкімі акупантамі ў Кёнігсберг. Далейшы лёс пакоя быў невядомы.

З 1979 у Санкт-Пецярбургу вялася праца па ўзнаўленні Бурштынавага пакоя, да 300-годдзя Санкт-Пецярбурга яна адноўлена ў поўным аб'ёме рукамі айчынных рэстаўратараў, у тым ліку на сродкі нямецкіх фірмаў.

Пра лёс сапраўдных экспанатаў пакоя дагэтуль ходзяць легенды і міфы.

Ход аднаўлення

[правіць | правіць зыходнік]

23 мая 2010 года генеральны дырэктар Дзяржаўнага музея-запаведніка "Царскае Сяло" Вольга Таратынава паведаміла журналістам пра тое, што да святкавання 300-летняга юбілею Царскага Сяла адкрыюцца некалькі адрэстаўраваных зал і павільёнаў:

« Адкрыем паўторна адрэстаўраваную Тронную залу ў Екацярынінскім палацы. Адкрыем і зусім не знаёмы для нашых гасцей залу з той паловы палаца, у якой жыла Кацярына - Арабескавую залу. Зараз у ёй ужо вядуцца працы па мэблі і падбору штор[1]. »