Даніел Алвіс
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Даніел Алвіс да Сілва | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Тарантул, Кажан | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 мая 1983[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Іспанія |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см[5] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[5] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніел Алвіс да Сілва[6] або Даніэл Алвес (парт.: Daniel Alves da Silva; нар. 6 мая 1983, Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Баія»
[правіць | правіць зыходнік]Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвіса на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».
«Севілья»
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвіс увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвіс падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.
«Барселона»
[правіць | правіць зыходнік]7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоў[7]. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.
Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку Пеле[8].
«Ювентус»
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубам[9]. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.
«Пары Сен-Жэрмен»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[10]. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.
У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клуб[11].
«Сан-Паўлу»
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 года[12]. У «Сан-Паўлу» стаў гуляць на пазіцыі паўабаронцы, гуляў пад нумарам 10. У верасні 2021 года датэрмінова пакінуў клуб[13].
Вяртанне ў «Барселону»
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2021 года падпісаў кантракт з «Барселонай» да канца сезона 2021/22[14], пры гэтым за новы клуб абаронца змог гуляць толькі са студзеня 2022 года. У чэрвені 2022 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні кантракта[15].
«Пумас»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2022 года стаў іграком мексіканскага клуба «УНАМ Пумас»[16]. У студзені 2023 года «УНАМ Пумас» разарваў кантракт з Алвісам пасля таго, як ён быў затрыманы ў Барселоне па абвінавачванні ў сексуальным гвалце[17].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]За асноўную зборную Алвіс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка УЕФА (2): 2006, 2007
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2006
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2007
- Чэмпіён Іспаніі (6): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Іспаніі (4): 2009, 2012, 2015, 2016
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015
- Чэмпіён Італіі: 2017
- Уладальнік Кубка Італіі: 2017
- Чэмпіён Францыі (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Францыі: 2018
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2017
- Пераможца Лігі Паўліста: 2021
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Амерыкі (2): 2007, 2019
- Уладальнік Кубка канфедэрацый (2): 2009, 2013
Зноскі
- ↑ Dani Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DANIEL ALVES daniel alves da silva // Argentine Soccer Database
- ↑ https://jc.ne10.uol.com.br/esportes/2023/03/15194129-em-protesto-moradores-de-juazeiro-cobrem-estatua-em-homenagem-a-daniel-alves.html
- ↑ https://ge.globo.com/ba/futebol/noticia/estatua-de-daniel-alves-e-inaugurada-em-juazeiro-mas-vira-meme-ta-parecendo-padre-cicero.ghtml
- ↑ а б https://www.psg.fr/equipes/equipe-premiere/effectif/dani-alves
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Алвес сменит «Севилью» на «Барселону»(недаступная спасылка). Чемпионат.ру.
- ↑ Даниэл Алвес завоевал 30-й трофей, обошел Пеле и стал самым титулованным бразильским игроком. by.tribuna.com.
- ↑ Алвес подписал 3-летний контракт с «Ювентусом». by.tribuna.com.
- ↑ «ПСЖ» объявил о переходе Дани Алвеса. by.tribuna.com.
- ↑ Дани Алвес покинул «ПСЖ». by.tribuna.com.
- ↑ Дани Алвес подписал контракт с «Сан-Паулу» на 3,5 года. by.tribuna.com.
- ↑ Дани Алвес покинул "Сан-Паулу". football.by.
- ↑ Дани Алвес подписал контракт с "Барселоной". football.by.
- ↑ Футбол. "Они пытались уволить меня, но не смогли". Дани Алвес объявил об уходе из "Барселоны" Архівавана 8 ліпеня 2022.. pressball.by.
- ↑ Футбол. Дани Алвес стал игроком "Пумаса" Архівавана 22 ліпеня 2022.. pressball.by.
- ↑ "Пумас" расторг контракт с Дани Алвесом (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даніел Алвіс
- Афіцыйны сайт Архівавана 3 чэрвеня 2010.
- Профіль на сайце Барселоны (руск.)
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Баіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Баія
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Сан-Паўлу
- Ігракі ФК УНАМ Пумас
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
- Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года