Перайсці да зместу

Локас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Локас (LoKoS — Lovers Communikation System — Сістэма зносін для закаханых) — штучная мова для міжнародных зносін, якая базуецца на ўжыванні піктаграм і ідэаграм, пры дапамозе якіх, паводле вызначаных правілаў складаюцца сказы.

Яе прапанаваў у 1964 Юкіа Ота, японец, прафесар Універсітэта Мастацтваў Тама і міжнародны спецыяліст па стандартызацыі знакавага атачэння (адзін з прадстаўнікоў Японіі ў ISO, як візуальную мову на аснове інтуітыўна зразумелых піктаграм, якім адпавядае вызначанае чытанне.

Акрамя мовы дарожных і іншых міжнародна зацверджаных візуальных абазначэнняў, на стварэнне LoKoS паўплывала родная японская мова Юкіа Ота.