Муктада ас-Садр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муктада ас-Садр
Дата нараджэння 4 жніўня 1974(1974-08-04)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне шыіты
Партыя
Род дзейнасці клірык
Бацька Mohammad Mohammad Sadeq al-Sadr[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муктада (Моктада) ас-Садр (араб. مقتد الصدر‎‎; нар. 12 жніўня 1973, Эн-Наджаф, Ірак) — іракскі апазіцыйны дзеяч, шыіцкі багаслоў, лідар руху садрытаў, заснавальнік паўстанцкай арганізацыі «Армія Махдзі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Муктада аль-Садр нарадзіўся 12 жніўня 1973 года (дата прыблізная) у Іраку ў багатай шыіцкай сям’і. Ён быў чацвёртым сынам знакамітага Махамеда Садэк аль-Садра, вярхоўнага лідара шыітаў Іраку. Бацька і дзядзька Муктады насілі ганаровы тытул «вялікага аяталы»[2][3].

Бацька і два браты Муктады былі па-зверску забіты ў лютым 1999 года ў Эн-Наджафе. Сам Муктада застаўся жывым, але трапіў у турму, дзе быў з 1999 па 2003 год[4].

Стварэнне руху садрытаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзення ўрада Садама Хусейна ў красавіку 2003 года, стварыў рэлігійна-палітычны рух «Джамаат аль-Садр аль-Тані» і ўключыўся ў барацьбу з іншымі кланамі за кантроль над адной з галоўных шыіцкіх святынь — магілай імама Алі ў Эн-Наджафе[5]. У ліпені таго ж года была створана «Армія Махдзі», ваенізаваная арганізацыя садрытаў[6][7][8], якая ўзяла пад кантроль многія населеныя пункты — Эн-Наджаф, паўночна-усходні раён Багдада Садр-Сіці, раней вядомы як Садам-Сіці, і некаторыя іншыя гарады[9].

Да канца 2003 года рэлігійныя і палітычныя лідары іракскіх шыітаў вылучылі патрабаванні правесці ўсеагульныя выбары і перадаць уладу абранаму ўраду. Яны разлічвалі такім чынам атрымаць у свае рукі палітычную ўладу ў краіне, якая традыцыйна знаходзілася ў суніцкай меншасці (асабліва ў эпоху кіравання Хусейна). Іх патрабаванні разыходзіліся з намерамі часовай кааліцыйнай адміністрацыі, якая збіралася саступіць месца спецыяльна сфармаванаму пераходнаму ўраду, што павінен быў кіраваць Іракам да будучых выбараў. Пазіцыя ЗША выклікала незадаволенасць у шэрагах шыітаў. Муктада ас-Садр далучыўся да сваіх аднаверцаў, выступаючы за вывад замежных войск з Ірака і за стварэнне плюралістычнай дэмакратычнай ісламскай рэспублікі[10][11]. З-за канфлікту з акупацыйнай адміністрацыяй ён пачаў рыхтаваць ідэалагічную глебу, разгарнуўшы антыамерыканскую агітацыю, заклікаючы да адмовы ад супрацоўніцтва з замежнікамі. У адказ кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер у канцы сакавіка, загадаў закрыць галоўны друкаваны орган прыхільнікаў ас-Садра газету «Аль-Хаўза», а ў кантраляваны «Арміяй Махдзі» багдадскі раён Садр-Сіці былі ўведзены амерыканскія войскі, пачаліся арышты. Адказам на гэтыя дзеянні стала мабілізацыя апалчэння[12].

Шыіцкае паўстанне[правіць | правіць зыходнік]

4 красавіка 2004 года баевікі Садра падымаюць ўзброены бунт супраць кааліцыі. Супраціў вёў цяжкія баі з праціўнікам у Багдадзе, Куфе, Кут эль-Амарэ, Эн-Наджафе, Кербеле, Басры і іншых гарадах шыіцкага поўдня Ірака[13]. Найбольш накаленая абстаноўка была ў Садр-Сіці[14].

Пасля цяжкіх баёў, што зацягнуліся да чэрвеня, амерыканскім войскам удалося дамовіцца з шыіцкімі партызанамі аб перамір’і, аднак у жніўні таго ж года паўстанне ўспыхнула з новай сілай. ЗША спрабавалі схіліць ас-Садра да прымірэння пры пасярэдніцтве прызначанага імі кіраўніка пераходнага іракскага ўрада Аяда Алаўі. Да перамоўнага працэсу падключыўся і аятала Алі Сістані. Яму ўдалося дамагчыся вываду байцоў «Арміі Махдзі» з Эн-Наджафа, дзе ў той момант ішлі самыя жорсткія баі, у абмен на аналагічныя крокі з боку амерыканцаў. У выніку наступных перамоваў Муктада ас-Садр аддаў распараджэнне спыніць баявыя дзеянні і абвясціў аб гатоўнасці ўключыцца ў палітычны працэс. Аднак байцы яго руху не былі распушчаны па дамах. На працягу 20052008 гг. яны ўдзельнічалі ў баявых сутыкненнях як з кааліцыйнымі войскамі, так і з суніцкімі баявымі фарміраваннямі з ліку прыхільнікаў зрынутай партыі «Баас» і нават з байцамі шыіцкай баявой арганізацыі «Корпус Бадр»[12].

У 2007 годзе Армія Махдзі абвясціла аб адмове ад вядзення ўзброенай барацьбы тэрмінам на паўгода, і ў лютым 2008 года падоўжыла спыненне агню. Аднак неўзабаве пасля гэтага ўрад краіны выступіў з ініцыятывай правядзення буйной армейскай аперацыі ў Басры. Пад цісккм ворага, 30 сакавіка ас-Садр абвясціў аб перамір’і, загадаўшы сваім партызанам пакінуць вуліцы Басры і іншых гарадоў Ірака[15].

Хутка, 10—12 мая, паміж прадстаўнікамі ўрада і ас-Садрам было заключана новае пагадненне аб перамір’і[16].

Пасля паўстанне[правіць | правіць зыходнік]

5 мая 2009 года СМІ паведамілі, што пасля двухгадовага навучання ў Куме, Муктада ас-Садр стаў вялікім аяталай.

5 студзеня 2011 года, на фоне вываду амерыканскіх войск з краіны, ас-Садр вярнуўся ў свой родны горад Эн-Наджаф, каб і далей прымаць удзел у палітычным жыцці Ірака. 8 студзеня, падчас мітынгу ў Наджафе, ён заклікаў да мірнага супраціву ЗША без зброі тымі, каму не дадзена права яго насіць[17].

У 2014 годзе для барацьбы з баевікамі «Ісламская дзяржавы» ас-Садр зноў збірае сваё апалчэнне.

Пратэсты 2019 года[правіць | правіць зыходнік]

1 кастрычніка 2019 года, з прычыны цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча і карупцыі, у краіне ўспыхваюць масавыя беспарадкі[18][19]. Муктада ас-Садр заклікаў чыноўнікаў краіны далучыцца да пратэстоўцаў і абвясціць усеагульную забастоўку. Ён таксама звярнуўся да парламента, каб той правёў работу над карэннымі рэформамі, сярод якіх ён назваў замену складу Вярхоўнай выбарчай камісіі, выбарчага заканадаўства, унясенне ў канстытуцыю шэрагу змяненняў[20]. Яго садрысцкі рух прыняў непасрэдны ўдзел у пратэстных акцыях[21][22].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Muktada al- Sadr // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pierre Tristam. Profile: Muqtada al-Sadr. — About.com, 03.04.2008
  3. Muqtada al-Sadr. — GlobalSecurity.org
  4. Сергей Строкань, Александр Габуев. Война до последнего имама. — Коммерсант-Власть, 19.04.2004. — №015
  5. Glen Rangwala. Iraq's Major Political Groupings. — Iraq Watch, 15.11.2006
  6. Profile: Moqtada Sadr. — BBC News, 22.02.2008
  7. Группировка "Армия Махди". — Agentura.Ru
  8. Iraqi Political Parties: Jamaat al-Sadr al-Thani. — Hobson's Choice, 10.04.2006
  9. Patrick Cockburn. Warlord: The rise of Muqtada al-Sadr. — The Independent, 11.04.2008
  10. В. Богданов. Решение о шиитском восстании принималось в Лондоне (Российская газета)
  11. Шиитско-суннитское противостояние в Ираке // Подцероб А.Б., Институт Ближнего Востока, 11 января, 2007.
  12. а б «Армия Махди» в Ираке: формирование и развитие // Дмитрий Рустемович Жантиев, Вестник Московского университета. Серия 13. Востоковедение (2012 год)
  13. U.S. troops die in Baghdad fighting // CNN. 2004. April 5.
  14. Roane, Kit R. (16 March 2007). "U.S. forces learn a hard lesson in Sadr City". Los Angeles Times. Праверана 5 November 2016.
  15. «Армия Махди» отступает. Ас-Садр готов на перемирие Архівавана 3 чэрвеня 2008. (Праверана 12 мая 2009)
  16. В. П. Юрченко. Военно-политическая обстановка в Ираке (май 2008 года) (Праверана 30 сакавіка 2013)
  17. Муктада ас-Садр призвал к “мирному” сопротивлению США(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2011. Праверана 8 студзеня 2011.
  18. Эхо арабской весны: Подводные камни протестов в Ираке Архівавана 7 кастрычніка 2019.
  19. Протесты в Ираке. Количество погибших увеличилось до 99
  20. В Ираке лидер шиитов призвал чиновников присоединиться к протестующим — РИА Новости, 13 ноября 2019
  21. https://news.yahoo.com/iraqs-moqtada-sadr-cleric-kingmaker-111609672.html
  22. https://www.sabah.com.tr/dunya/2019/11/18/sadrdan-isyan-manifestosu

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]