Новы Стрылышча
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Новы Стрылышча[1] ці Новыя Стрэлішчы (укр.: Нові Стрілища) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў Жыдачыўскім раёне, размешчаны ў 30 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і ў 40 км на поўдзень ад Львова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Больш раннія назвы населенага пункта (варыянты) - Новыя Страліска Бібрскага павету, Новыя Стрэлічы.
Паселішча ўпершыню згадваюцца ў 1375 г., калі яно было перададзена князям Уладзіславам Апольскім разам з іншымі баярыну Васільку Цепцюковічу. У 1417 г. паселішча атрымала магдэбургскае права. У 1444 г. тут была арганізавана каталіцкая парафія. У пачатку XVI ст. мястэчка належала нейкай Ганне з Алеска, а ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. Новымі Стрэлішчамі валодала сямейства Ходараўскіх. У 1513 г. мястэчка атрымала прывілей на правядзенне штогадовага кірмашу і штотыднёвых таргоў, а ў 1662 г. на правядзенне 2 кірмашоў на год.
У 1621 і 1626 г. мястэчка падвяргалася нападам і разбурэнням татарскімі ордамі, у сувязі з чым тут быў пабудаваны замак (двор) і 4 гарадскіх драўляна-земляных умацавання бастыённага тыпу c рынкавай плошчай у сярэдзіне.
У 1880 г. у мястэчку пражывала 1606 палякаў, 1478 габрэяў, 762 русінаў і 29 немцаў.
Пасёлак у 1940-1941 і 1944-1959 гг. быў цэнтрам Новастрэлішчанскага раёна.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Пакінуты касцёл XVII ст.;
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы;
- Рэшткі земляных умацаванняў.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»