Пермская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пермская вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 3 кастрычніка 1938
Дата скасавання 1 снежня 2005[1]
Кіраўнік Юрый Пятровіч Трутнеў і Boris Kuznetsov[d]
Насельніцтва
  • 2 769 805 чал. (2005)
Плошча
  • 160 600 км²
Пермская вобласць на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пермская вобласць (руск.: Пе́рмская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР (1938—1991) і Расійскай Федэрацыі (1991—2005). Плошча — 160,6 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Перм.

У 2005 годзе ў выніку аб’яднання з Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругай у адзіны суб’ект Расійскай Федэрацыі пераўтворана ў Пермскі край.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана 3 кастрычніка 1938 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР шляхам вылучэння са складу Свярдлоўскай вобласці. 31 мая 1939 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне вобласці.

З 8 сакавіка 1940 года па 2 кастрычніка 1957 года называлася Молатаўскай вобласцю. 1 лютага 1963 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у Пермскай вобласці была ўведзена новая сетка раёнаў. 12 студзеня 1965 года былі адноўлены 13 раёнаў. 4 лістапада 1965 года Указам Прэзідыума ВС РСФСР былі ўтвораны Горназаводскі, Ялоўскі і Кішэрцкі раёны. 30 снежня 1966 года Указам Прэзідыума ВС РСФСР быў утвораны Уінскі раён з цэнтрам у сяле Уінскае. 13 снежня 1968 года Указам Прэзідыума ВС РСФСР быў ізноў створаны Вялікасасноўскі раён з цэнтрам у сяле Вялікая Саснова.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расіі У. У. Пуціна № 849 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе» ад 13 мая 2000 года Пермская вобласць была аднесена да Прыволжскай федэральнай акругі.

У склад Пермскай вобласці ўваходзіла Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга (да 1977 года — нацыянальная акруга). З прыняццем Канстытуцыі Расіі (1993 год) акруга стала самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі, тэрытарыяльна працягваючы знаходзіцца ў складзе Пермскай вобласці, якая таксама з’яўляецца суб’ектам РФ, і знаходзячыся з вобласцю ў дагаворных адносінах.

7 снежня 2003 года адбыўся рэферэндум, на якім жыхары Пермскай вобласці і Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі падтрымалі аб’яднанне ў адзіны суб’ект Расійскай Федэрацыі. З 1 снежня 2005 года Пермская вобласць і Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга спынілі сваё існаванне, утварыўшы новы суб’ект Расійскай Федэрацыі — Пермскі край. Аб’яднанне было пацверджана Федэральным канстытуцыйным законам ад 25.03.2004 г. № 1-ФКЗ «Аб утварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новага суб’екта Расійскай Федэрацыі ў выніку аб’яднання Пермскай вобласці і Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі».

Зноскі