Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга
Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата скасавання | 31 снежня 2006 | ||||
Кіраўнік | Алег Міхайлавіч Бударгін[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | KRAT | ||||
Код аўтам. нумароў | 84 | ||||
![]() |

Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга — былы суб’ект Расійскай Федэрацыі на поўначы Усходняй Сібіры.
Існаваў да 2007 года; з 1 студзеня 2007 — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён Краснаярскага края. Акруга і раней уваходзіла ў склад Краснаярскага края, але была самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — Дудзінка (24,6 тыс. жыхароў у 2007 годзе), горад на Таймырскім паўвостраве.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Акруга была адзіным суб’ектам Расіі, размешчаным цалкам за Паўночным палярным кругам. На тэрыторыі былой акругі знаходзіцца самая паўночная мацерыковая кропка Еўразіі — мыс Чэлюскін. Буйныя рэкі — Енісей, Хатанга.
Аб’яднанне з Краснаярскім краем[правіць | правіць зыходнік]
Паводле вынікаў рэферэндуму, праведзенага 17 красавіка 2005 года, 1 студзеня 2007 года Таймырскую (Даўгана-Ненецкую) аўтаномную акругу скасавалі, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Краснаярскага края[2]. На тэрыторыі Таймырскай (Далгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі ўтварылі адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з асаблівым статусам — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён, які склаў аднайменны муніцыпальны раён.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне[правіць | правіць зыходнік]
У Таймырскую (Далгана-Ненецкую) аўтаномную акругу ўваходзілі
- горад акруговага значэння Дудзінка і тэрыторыі, падначаленыя адміністрацыі горада Дудзінкі;
- Дыксанскі раён;
- Усць-Енісейскі раён;
- Хатангскі раён.
- Нацыянальны склад
перапіс 1939 | перапіс 1959 | перапіс 1970 | перапіс 1979 | перапіс 1989 | перапіс 2002 | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рускія | 16931 (59,0 %) | 21799 (65,3 %) | 25 465 (66,9 %) | 30640 (68,2 %) | 37438 (67,1 %) | 23348 (58,6 %) | |
далганы 1 | 3971 (13,8 %) | 3934 (11,8 %) | 4344 (11,4 %) | 4338 (9,7 %) | 4939 (8,9 %) | 5517 (13,9 %) | |
ненцы | 2523 (8,8 %) | 1878 (5,6 %) | 2247 (5,9 %) | 2345 (5,2 %) | 2446 (4,4 %) | 3054 (7,7 %) | |
энцы 2 | 103 (0,2 %) | 197 (0,5 %) | |||||
нганасаны 3 | 682 (2,0 %) | 765 (2,0 %) | 746 (1,7 %) | 849 (1,5 %) | 766 (1,9 %) | ||
эвенкі | 563 (2,0 %) | 412 (1,2 %) | 413 (1,1 %) | 338 (0,8 %) | 311 (0,6 %) | 305 (0,8 %) | |
іншыя | 4723 (16,5 %) | 4677 (14,0 %) | 4826 (12,7 %) | 6546 (14,6 %) | 9717 (17,4 %) | 6629 (16,7 %) | |
Заўвагі
|