Пярэжырскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярэжырскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пярэжыр
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 111
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222840
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Будынак сельсавета

Пярэ́жырскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пярэжыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна. 12 лютага 1935 года сельсавет перададзены ў склад наваўтворанага Рудзенскага раёна. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка)[1], якія былі перададзены 20 студзеня 1960 года ў склад Пухавіцкага раёна падчас скасавання Рудзенскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Узлянскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі, Узляны, Ушанка), а ў склад Голацкага сельсавета з сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зазер’е, Лешніца, Такарня і Яснаўка)[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1430 чалавек[3], з іх 90,1 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,4 % — армяне, 0,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 3111 чалавек[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 367