Самаходная артылерыйская ўстаноўка
Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) — баявая машына з гарматай, усталяванай на самаходным колавым або гусенічным шасі, якое адначасова служыць для яе лафетам. Прызначана для агнявой падтрымкі танкаў і пяхоты.
САУ падзяляюцца па масе на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (звыш 40 т); паводле тыпу гармат — на пушкі, гаўбіцы, гаўбіцы-пушкі; па бранявой ахове — на закрытыя, паўзакрытыя і адкрытыя.
САУ з’явіліся ў Першую сусветную вайну, шырока выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай. Выконвалі задачы артылерыйскай падтрымкі рухомых злучэнняў у барацьбе з танкамі, бронемашынамі, агнявымі сродкамі і інш.
У Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзіка», 2С3М «Акацыя», 2С5 «Гіяцынт», 2С19 «Мста».
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Задача САУ — забяспечваць падтрымку агнём з далёкай дыстанцыі. Пры гэтым САУ больш мабільная, чым гарматы, якія трэба буксіраваць. Яе мабільнасць дазваляе не адставаць ад перадавых сіл.
Звычайна не прадугледжваецца, што САУ будуць уваходзіць у беспасрэдны стык і наўпрост змагацца супраць іншых браніраваных баявых машын (калі толькі САУ не грае супрацьтанкавую ролю), што з’яўляецца ключавым адрозненнем ад танка. З гэтай ролі ўскоснай падтрымкі вынікае, што САУ звычайна мае гармату большага калібра, чым танк, але браня лягчэйшая, абараняе ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў.
Знішчальнікі танкаў гістарычна найбольш паспяхова выкарыстоўваліся ў абарончых баях і баях з засад.
Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін (станам на 2021 год)[1] | ||
---|---|---|
Краіна | Колькасць | |
1 | Расія | 6540 |
2 | Рэспубліка Карэя | 3040 |
3 | Кітай | 1970 |
4 | ЗША | 1500 |
5 | Егіпет | 1165 |
6 | Турцыя | 943 |
7 | КНДР | 900 |
8 | Украіна | 785 |
9 | Іран | 770 |
10 | Саудаўская Аравія | 705 |
11 | Ізраіль | 650 |
12 | Грэцыя | 547 |
13 | Польшча | 529 |
14 | Сірыя | 528 |
15 | Марока | 510 |
16 | Балгарыя | 506 |
17 | Беларусь | 482 |
18 | Іарданія | 461 |
19 | Пакістан | 429 |
20 | Лівія | 365 |
21 | Алжыр | 324 |
22 | Тайвань | 257 |
23 | Казахстан | 246 |
24 | Азербайджан | 242 |
25 | Швейцарыя | 224 |
26 | Японія | 214 |
27 | ААЭ | 180 |
28 | Інданезія | 153 |
29 | Фінляндыя | 140 |
30 | Бразілія | 136 |
31 | ФРГ | 117 |
32 | Францыя | 109 |
33 | Куба | 100 |
34 | Індыя | 100 |
35 | В’етнам | 100 |
36 | Кувейт | 98 |
37 | Іспанія | 96 |
38 | Сербія | 93 |
39 | Вялікабрытанія | 89 |
40 | Нарвегія | 80 |
41 | Узбекістан | 80 |
42 | Аргенціна | 75 |
43 | Грузія | 73 |
44 | Туркменістан | 73 |
45 | Туніс | 67 |
46 | Эфіопія | 65 |
47 | Нігерыя | 65 |
48 | Аўстрыя | 62 |
49 | Венесуэла | 60 |
50 | Бахрэйн | 58 |
51 | Боснія і Герцагавіна | 57 |
52 | Нідэрланды | 57 |
53 | Бангладэш | 54 |
54 | Італія | 54 |
55 | Тайланд | 53 |
56 | Чылі | 48 |
57 | Чэхія | 48 |
58 | Сінгапур | 48 |
59 | Швецыя | 48 |
60 | Катар | 46 |
61 | Латвія | 45 |
62 | Ірак | 44 |
63 | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | 43 |
64 | Арменія | 40 |
65 | М’янма | 40 |
66 | Лаос | 34 |
67 | Кенія | 30 |
68 | Кыргызстан | 30 |
69 | Ангола | 28 |
70 | Харватыя | 24 |
71 | Перу | 24 |
72 | Паўднёвы Судан | 24 |
73 | Эрытрэя | 20 |
74 | Емен | 20 |
75 | Эстонія | 18 |
76 | Партугалія | 18 |
77 | Батсвана | 16 |
78 | ДР Конга | 16 |
79 | Літва | 16 |
80 | Славакія | 16 |
81 | Данія | 15 |
82 | Эквадор | 15 |
83 | Ліван | 12 |
84 | Філіпіны | 12 |
85 | Чад | 10 |
86 | Аман | 10 |
87 | Судан | 10 |
88 | Малдова | 9 |
89 | Славенія | 8 |
90 | Калумбія | 6 |
91 | Уганда | 6 |
92 | Уругвай | 6 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Self-Propelled Artillery Strength by Country (2021) (англ.). www.globalfirepower.com. Праверана 23 ліпеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самаходная артылерыйская ўстаноўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 137. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Шванебах, Б. Э. Механізацыя і матарызацыя сучасных армій: Памятка для бяседчыкаў. — Пер. з 2-га рус. выпр. выд.. — Мн.: Выд-ва Бел. ваен. акругі, 1934. — С. 16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Know Your Armoured Vehicles - Self-Propelled Artillery Versus Tanks (англ.). forces.net (9 ліпеня 2021). Праверана 23 ліпеня 2021.