Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667
Jan Chryzostom Pasek pod Lachowiczami.JPG
Ян Хрызастом Пасек пад Ляхавічамі, малюнак Юліўша Косака
Дата чэрвень 1654–студзень 1667
Месца Рэч Паспалітая
Прычына Падтрымка Расіяй паўстанні Хмяльніцкага
Вынік Перамога Расіі, Андрусаўскае перамір'е
Тэрытарыяльныя
змены
Далучэнне да Расіі Левабярэжжа, Кіева і Смаленска
Cупраціўнікі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая

Аўтаномная Рэспубліка Крым Крымскае ханства (1654—1666)
Гетманшчына Войска Запарожскае (1660—1663)
Гетманшчына Правабярэжнае Войска Запарожскае (1663—1666)

Flag of Tzar of Muscovia.svg Царства Рускае

Гетманшчына Войска Запарожскае (1654—1657; 1659—1660)
Гетманшчына Левабярэжнае Войска Запарожскае (з 1663)

Камандуючыя
Рэч Паспалітая Ян II Казімір

Рэч Паспалітая Стэфан Чарнецкі
Рэч Паспалітая Станіслаў Патоцкі
Рэч Паспалітая Януш Радзівіл (да 1655)
Рэч Паспалітая Вінцэнт Гасеўскі
Рэч Паспалітая Павел Ян Сапега
Рэч Паспалітая Міхаіл Пац
Аўтаномная Рэспубліка Крым Мехмед IV Герай
Гетманшчына Іван Выгоўскі(1658—1659)
Гетманшчына Юрый Хмяльніцкі (1660—1663)
Гетманшчына Павел Цяцера
Гетманшчына Пётр Дарашэнка (1665—1666)
Гетманшчына Іван Багун

Царства Рускае Аляксей Міхайлавіч

Царства Рускае Аляксей Трубяцкой
Царства Рускае Васіль Шэрамецеў
Царства Рускае Васіль Бутурлін
Царства Рускае Рыгор Рамаданаўскі
Царства Рускае Іван Хаванскі
Царства Рускае Юрый Барацінскі
Гетманшчына Багдан Хмяльніцкі
Гетманшчына Іван Залатарэнка
Гетманшчына Іван Выгоўскі (1657—1658)
Гетманшчына Іван Бяспалы
Гетманшчына Юрый Хмяльніцкі (1657; 1659—1660)
Гетманшчына Якім Самко
Гетманшчына Іван Брухавецкі

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў[1], руска-польская вайна 1654—1667 гг.[2], Патоп — вайна Расіі і Рэчы Паспалітай, пачатая 20.5.1654 і скончаная Андрусаўскім мірам 1667 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай цярпела нацыянальна-рэлігійны прыгнёт з боку палякаў-каталікоў. Пратэст супраць прыгнёту выліваўся ў перыядычна ўзнікаючыя паўстанні, адно з якіх адбылося ў 1648 годзе пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы, якія складаліся пераважна з казакоў, а таксама з украінскіх і беларускіх сялян, атрымалі шэраг перамог над польскім войскам і склалі з Варшавай Збораўскі мірны дагавор, які надаў казакам аўтаномію. Неўзабаве, аднак, вайна аднавілася гэтым разам няўдала для паўстанцаў, якія пацярпелі ў чэрвені 1651 года цяжкае паражэнне пад Берасцечкам. У 1653 годзе Хмяльніцкі, бачачы немагчымасць перамогі паўстання, звярнуўся да Расіі з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. У кастрычніку 1653 года Земскі сабор прыняў рашэнне задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясціў вайну Польшчы. У студзені 1654 года ў Пераяславе адбылася Рада, якая аднадушна выказалася за ўваходжанне ў склад Расіі. Хмяльніцкі перад рускім пасольствам прынёс прысягу на пэўнасць цару Аляксею Міхайлавічу.

Падрыхтоўка да вайны[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да вайны вялася ад пачатку царавання Аляксея Міхайлавіча, а з сакавіка 1653 г. ёю заняліся асабліва актыўна. Дзеля наступу былі створаны тры арміі- паўночна-заходняя (у Вялікіх Луках), цэнтральная (знаходзілася ў Маскве) і паўднёва-заходняя (у Бранску), на дапамогу якой, Багдан Хмяльніцкі выслаў 20 тыс. казакоў, на чале з Іванам Залатарэнка. Агульная колькасць расійскіх войскаў складала ля 80-100 тыс. чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае, у адказ магло выставіць 10-12 тыс. войска на чале з Янушам Радзівілам. Вальны сойм у Берасці, скліканы Янам Казімірам 24 сакавіка 1653 г., ухваліў каштарыс на 15 тысяч салдат. Даведаўшыся ад злоўленых маскоўскіх шпегаў, што цар найперш хоча ўдарыць па Смаленску, сойм паслаў рэвізораў для агляду смаленскіх умацаванняў з тым, каб забяспечыць гэтую фартыфікацыю зброяй, боезапасамі, правіянтам, падправіць муры і валы. Умацоўвалі таксама замкі ў Віцебску і Полацку, павялічвалі іх залогі. Усходнія паветы Княства былі вызваленыя ад абавязку высылаць паспалітае рушэнне да галоўнага абозу, каб маглі самі абараняць сваю тэрыторыю. Шляхецкі соймік Полацкага ваяводства ў жніўні 1653 г. вызначыў нормы мабілізацыі рушэння: з трох службаў па старых разліках трэба было выстаўляць аднаго чалавека з мушкетам ці ручніцай і сякерай, а таксама з запасам пораху, волава і харчу на 4 дні. Але ўсіх мераў было мала, каб стрымаць велізарныя па колькасці маскоўскія арміі.

Пачатак вайны[правіць | правіць зыходнік]

Непасрэднай падставай для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу. Усе тры царскія арміі павінны былі ўдарыць адначасова. Галоўныя сілы пачалі рухацца з Масквы 15 мая 1654 г. Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся надта ўдала для заваёўнікаў. Добра ведаючы канфесійныя праблемы Вялікага Княства Літоўскага, маскоўскі ўрад рабіў стаўку на яго праваслаўных жыхароў. Царскія граматы, што папярэдне засылаліся ў Рэч Паспалітую, мусілі пераконваць людзей у лаяльнасці Масквы да іх, схіляць праваслаўных на бок царскіх ратнікаў. 29 ліпеня, царскія войскі захапілі Полацк. 25 чэрвеня, царскія войскі ўзялі ў аблогу Смаленск і пасля моцнага супраціўлення, здалі горад 29 верасня. 24 жніўня з-за здрады Канстанціна Паклонскга здаўся Магілёў, 29 жніўня захапілі Друю і Дзісну. 12 кастрычніка здалася Дуброўна, пасля чаго, з горада выгналі ўсіх людзей, шляхту адправілі цару пад Смаленск а сам горад спалілі. 22 лістапада Шарамецьеў з баямі ўзяў Віцебск, пасля чаго зноў разаслаў усіх хто аказаў супраціў у розныя гарады Маскоўшчыны. Працягваў аказваць супраціўленне толькі Стары Быхаў, моцная крэпасць.

Толькі тады, 18 чэрвеня, атрымаўшы ад караля на Варшаўскім сойме булаву вялікага гетмана, Януш Радзівіл кінуўся дзейнічаць. Проста з сойму ён рушыў на тэрыторыю ваенных дзеянняў і стаў збіраць пад Оршай абоз. У канцы чэрвеня гетман фармальна меў 11 261 чалавека. Але на справе шмат з іх было хворымі і параненымі. 12 жніўня пад Шкловам той прыняў бой з войскам Чаркаскага. Пры вялізнай дыспрапорцыі сіл (у Чаркаскага было не менш за 20 тысяч) ён змог нанесці непрыяцелю надзвычай цяжкія страты — ад 3 да 7 захапіць 610 палонных, а яго загінула ўсяго каля 700 чалавек. Але ўжо 24 жніўня пад мястэчкам Шапялевічы ён быў вымушаны даць бой насядаючаму войску Трубяцкога. Загінула пад тысячу чалавек што былі вялікімі стратамі для 6-8-тысячнага корпуса. Сам гетман быў паранены. Разбітае войска рассеялася па лесе. Арміі Вялікага Княства Літоўскага больш не існавала. Але ўжо ў верасні 1654 г. Януш Радзівіл абвясціў, што войска Вялікага Княства адроджана і гатовае да дзеянняў. Праўда, сабраная сіла была намнога меншая, чым ухваленыя соймам 15 тысяч жаўнерскіх ставак. Сам вялікі гетман лічыў, што яго мабільныя часткі могуць скласці толькі 6 тысяч, астатніх лепей скарыстаць дзеля ўмацавання гарадоў. Баявыя дзеянні 1654 года скончыліся толькі глыбокай восенню.

Кампанія 1655 года[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія 1655 года пачалася ў студзені наступам войскаў Радзівіла на расійскія войскі пад Старым Быхавам. 5 лютага, Паклонскі перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і дазволіў увайсці ў Магілёў войскам Радзівіла і Гасеўскага. Але княжацкія войскі змаглі заняць толькі Ніжні замак. Радзівіл не змог вызваліць Верхні замак і ў маі зняў аблогу.

На пачатак года, галоўныя царскія сілы былі накіраваны на Беларусь. Мэтай кампаніі стаў захоп астатняй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага: Вільні, Старога Быхава, Слуцка, Брэста. Паход пачаўся ў сакавіку. У гэтым месяцы казацкае войска гетмана Івана Залатарэнкі, якое знаходзілася на службе ў маскоўскага цара, здолела ўзяць Бабруйск, Казімір (Каралеўскую Слабаду) і Глуск. У маі з Бранска на Магілёў рушыла армія Трубяцкога. Казакі ж разам з Шэрамецьевым спрабавалі здабыць старабыхаўскую крэпасць. У той жа час войска княства было фізічна стомленае і дэмаралізаванае. Гаспадарка краіны была ўжо падарваная вайной, а ледзь не палова тэрыторыі наогул акупаваная. У земскі скарб дзяржавы зборы амаль не паступалі. Летам 1655 г. замест 2 мільёнаў злотых падымнага падатку рэальна можна было сабраць толькі 200 тысяч, з-за чаго было немагчымым наняць добрае наёмнае войска. Паспалітае рушэнне, і раней мала на што здатнае, цяпер канчаткова страчвала сваё значэнне. На Мінск рухаўся перадавы, вялікі і старажавыя палкі цэнтральнай арміі і 3 ліпеня, царскія войскі захапілі Мінск. Шлях на Вільню быў адкрыты. Абараніць сталіцу было немагчыма, а на дапамогу Польшчы надзей не было, бо ўжо ў сакавіку на Рэч Паспалітую пачала агрэсію Швецыя. У 20-х днях ліпеня на галоўны віленскі тракт пачалі выходзіць і авангардныя часткі маскоўскага войска, і 20-тысячнае казацкае злучэнне І. Залатарэнкі. 8 жніўня войскі Чаркаскага і Залатарэнкі разам пайшлі на штурм Вільні і захапілі яе, зрабіўшы ў горадзе бойню, у якой загінула каля 8 тыс. жыхароў — гэта каля паловы горада.

Пасля захопу горада, Януш Радзівіл, падпісаў з Швецыяй Кейданскую унію, па якой Вялікае Княства Літоўскае пераходзіла пад пратэктарат Швецыі. Але праект уніі не падтрымала большая частка шляхты.

У верасні з Кіева на лодках выйшаў у паход атрад маскоўскіх войск на чале з князем Валконскім. Каля вусця ракі Пціч было знішчана сяло Багрымавічы, 15 верасня быў захоплены Тураў, 20 верасня спалены Столін, затым Пінск.

Кампанія 1655—1657гг[правіць | правіць зыходнік]

Два гады вайны прывялі дзяржаву да краі бездані. У Кароне Польскай пасля цяжкіх паражэнняў ад шведаў (29 верасня пад Гарадком, 30 верасня пад Новым Дваром і 3 кастрычніка каля Войніча), пасля капітуляцыі Варшавы і Кракава і ад'езду караля Яна Казіміра ў Сілезію дзяржава і войска былі канчаткова разваленыя.

Віцебскі ваявода Павел Сапега з восені 1655 г. стаў пераймаць ролю галоўнага начальніка над рэшткамі арміі Вялікага Княства Літоўскага. Ягоную ўладу добраахвотна прызналі канфедэраты, якія кінулі Януша Радзівіла. Да яго пачалі сыходзіцца дробныя ваенныя аддзелы, якія агулам склалі каля 6 тысяч. Уся гэтая сіла фактычна бяздзейнічала, бо Павел Сапега вёў перамовы адначасова і з кароннымі гетманамі, і з маскоўскімі ваяводамі, і са шведамі, якія дамагаліся яго пераходу на бок Швецыі. Пры канцы 1655 г. Сапега паспеў-такі напісаць каралю Карлу Х Густаву, што і ён згаджаецца на шведскую пратэкцыю, аднак пасля гэтага захоўваў адданасць каралю.

Тым часам Януш Радзівіл закрыўся ў Тыкоціне, на Падляшшы. Тыкоцінскі замак аблажылі войскі Сапегі, які лічыў Радзівіла сваім асабістым сапернікам. Тут, у аблозе, 31 снежня 1655 г., абвешчаны ворагам Айчыны, памёр Януш Радзівіл. Пакуль групоўка Паўла Сапегі стаяла на Падляшшы і Берасцейшчыне, Ян Казімір пасылаў яму загады з патрабаваннем ісці да Сандаміра і ваяваць супраць шведаў разам з ваяводам Стэфанам Чарнецкім. Аднак Сапега накіраваў туды толькі 2 тысячы на чале з Палубінскім. Дзесьці ў сярэдзіне лютага 1656 г. Сапега быў афіцыйна прызначаны вялікім гетманам і атрымаў Віленскае ваяводства, а ўвесну ён ужо павёў асноўныя сілы ў Польшчу на дапамогу каралеўскай арміі. Пасля гэтага войска Вялікага Княства Літоўскага вяло баявыя дзеянні ў асноўным супраць шведаў. Умяшанне маладога Карла Густава ў вайну выклікала абвастрэнне супярэчнасцей паміж Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй, і Расійскі цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў вайну Швецыі.

Яшчэ на пачатку 1656 г. урадавыя колы Рэчы Паспалітай распрацавалі праграму выратавання дзяржавы. Планавалася паслабіць пазіцыі шведаў, схіліць на свой бок брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, пасварыць з Расіяй казакаў, дамагчыся дапамогі ад крымскага хана, знейтралізаваць трансільванскага князя Георга Ракачы і, што было асабліва важна, падпісаць мір з Аляксеем Міхайлавічам. У справе апошняга кароль Ян Казімір заручыўся пасярэдніцтвам цэзара Фердынанда IIІ. Аўстрыйскія паслы браліся дапамагчы памірыць дзве адвеку варагуючыя краіны. Тады была падпісаны т. зв. Віленскі дагавор, які спыняў баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй.

Кампанія 1658—1660гг[правіць | правіць зыходнік]

16 верасня 1658 г. быў падпісаны Гадзяцкі дагавор (пагадненне, якое вызначала ўзаемаадносіны Украіны і Польскай Кароны). 14 лютага 1659 г. расійскія войскі штурмам узялі Стары Быхаў, дзе знаходзіліся казацкія войскі, што перайшлі на бок Рэчы Паспалітай, і жорстка расправіліся з імі. 1659 год — аблога расійскімі войскамі горада Чачэрска. Пачынаючы з 1659 года амаль уся Беларусь была ахоплена паўстаннямі «шышоў» (узброеныя атрады сялян і мяшчан) супраць царскіх войскаў. Гэтыя выступленні выкарысталі кіруючыя колы Рэчы Паспалітай для вяртання сваёй улады. Такім чынам 18 чэрвеня 1660 года пад Ляхавічамі быў разбіты шматлікі корпус на чале з ваяводам І. А. Хаванскім. 28 чэрвеня таго ж года аб'яднанае беларуска-літоўскае і польскае войска П. Я. Сапегі і С. Чарнецкага разбіла каля мястэчка Палонка (Палонкаўская бітва) расійскую армію І. А. Хаванскага. Пазней, 3 ліпеня, гэтае ж аб'яднанне вызваліла Мінск і тэрыторыю Беларусі да р. Беразіна. 8 кастрычніка 1660 беларуска-літоўскія і польскія войскі адбілі каля Чавус наступленне расійскай арміі і вымусілі адступіць да Смаленска.

Кампанія 1661—1667гг[правіць | правіць зыходнік]

12 лютага 1661 года адбылося паўстанне ў Магілёве. У выніку гараджане знішчылі 3-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, узялі ў палон салдат гарнізона і трох ваявод. Пазней, у красавіку таго ж года, антырасійскія паўстанні ўспыхнулі ў Дзісне, Себежы і Гомелі. 3 лістапада 1661 пацярпела паражэнне група расійскіх войск на чале з Хаванскім і Ардын-Нашчокіным пад Вільняй каля вёскі Кушлікі. На тры дні пазней войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з С. Чарнецкім разбілі каля Глыбокага расійскае войска (больш за 18 тыс. чалавек) на чале з І. А. Хаванскім. 2 снежня войскі ВКЛ вызвалілі Вільню. Пасля гэтага варожыя бакі не мелі ні сіл, ні сродкаў для актыўнага працягу вайны. Але ўжо ў 1664 казацкія і расійскія войскі аблажылі гарады Пінск і Магілёў, у Магілёве быў спалены замак.

Андрусаўскае перамір'е[правіць | правіць зыходнік]

Пасля даўгіх перамоў 30 студзеня 1667 года было заключана Андрусаўскае перамір'е. Згодна з ім Смаленская, Чарнігаўская і Ноўгарад-Северская землі заставаліся ў складзе Расійскай дзяржавы, а беларускае Падзвінне вярталася Вялікаму княству Літоўскаму. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжжа адыходзіла да Расіі, правабярэжжа замацоўвалася за Рэччу Паспалітай. Вывезены падчас вайны шматтысячны палон вяртанню не падлягаў.

Акупацыйная палітыка маскоўскіх улад[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка маскоўскіх улад адзначалася значнай жорсткасцю да насельніцтва. Уладу ў вызваленых правінцыях бралі ў свае рукі царскія ваяводы. Імкнучыся знайсці падтрымку мясцовых жыхароў, Аляксей Міхайлавіч пакідаў Магдэбургскае права гарадам, прывілеі і г. д. Асабліва падтрымлівалася праваслаўная царква, ёй раздавалі землі тых, хто аказваў супраціў. Лозунгам маскоўскай палітыкі быў прынцып: «уніі не быць, лацінству не быць, жыдам не быць», што прывяло да закрыцця ўсіх каталіцкіх касцёлаў і навучальных устаноў, уніятаў гвалтоўна пераводзілі ў праваслаўе. На справе, аднак, і праваслаўныя беларусы, і іхныя суайчыннікі каталіцкага і ўніяцкага веравызнанняў моцна пакутавалі ад дзеянняў царскіх войскаў. Асабліва цяжка было яўрэйскаму насельніцтву. Сярод усіх магчымых ваенных трафеяў палон лічыўся самай каштоўнай здабычай царскіх ваяроў. Да катэгорыі ваеннапалонных маскоўскі ўрад адносіў і мірнае насельніцтва, захопленае на непрыяцельскай тэрыторыі. Шмат жыхароў гвалтоўна перасялялі ў Расію. Частымі былі выпадкі зверстваў расійскіх войскаў. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, загад цара Аляксея Мiхайлавiча: «вверх по Неману реке по обе стороны и те горада воевать, села и деревни и хлеб и сена и всякие конские кормы жечь, а людей побивать и в полон имать и со всем без остатку разорять»спасылка.

Вынікі вайны[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У частцы беларускай гістарыяграфіі 1990-х—2000-х гг.
  2. У рускай і савецкай гістарыяграфіі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5
  • Малов А. В. Русско-польская война 1654—1667 гг. М.: Цейхгауз, 2006 г. ISBN 5-94038-111-1
  • Bobiatyński K. «Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1655».
  • Заборовский Л. В. «Великое княжество Литовское и Россия во время польского Потопа (1655—1656 гг.): Документы, исследование».
  • Kossarzecki K. «Kampania roku 1660 na Litwie».
  • Gawęda Marcin «Połonka-Basia 1660».
  • Romański Romuald «Cudnów 1660».
  • Kubala Ludwik «Wojna Moskiewska. 1654—1655». Tом III.
  • Wisner Henryk «Zygmunt III Waza».
  • «Litwa w epoce Wazów».
  • Kroll Piotr «Od ugody Hadziackiej do Cudnowa. Kozaczyzna między Rzecząpospolitą a Moskwą w latach 1658—1660».