Стэнлі Бен Прузінер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэнлі Бен Прузінер
англ.: Stanley B. Prusiner
Дата нараджэння 28 мая 1942(1942-05-28)[1][2][…] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вірусолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, неўролаг
Навуковая сфера неўралогія[3] і біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1994)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

прэмія Вольфа па медыцыне (1995)

медаль Бенджаміна Франкліна[d] (1998)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1993)

прэмія Пауля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра[d] (1995)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША

прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1997)

Dickson Prize in Medicine[d] (1993)

Keio Medical Science Prize[d] (1996)

Potamkin Prize[d] (1991)

стыпендыя Аляксандра фон Гумбальта[d]

прэмія Макса Планка[d] (1992)

Bristol-Myers Squibb Award for Distinguished Achievement in Neuroscience Research[d] (1994)

прэмія Шарля-Леапольда Маера[d] (1996)

Richard Lounsbery Award[d] (1993)

медаль сэра Ханса Крэбса[d] (1999)

Robert J. and Claire Pasarow Foundation Award for Distinguished Contributions to Neuropsychiatric Research[d] (1995)

Metlife Foundation Award for Medical Research in Alzheimer's Disease[d] (1991)

прэмія Гумбальта

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (15 мая 1997)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэнлі Бен Прузінер (англ.: Stanley B. Prusiner, нар. 28 мая 1942, Дэ-Мойн, Аява, ЗША) — амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1997 годзе за даследаванні прыёнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стэнлі Прузінер нарадзіўся ў Дэ-Мойне штата Аява, сын Марыям (па нараджэнні Spigel) і архітэктара Лоўрэнса Прузінера. Дзяцінства пражыў у Дэ-Мойне і Цынцынаці ў Аяве, навучаўся ў Walnut Hills High School. Атрымаў ступень бакалаўра хіміі ва ўніверсітэце Пенсільваніі, потым ступень доктара медыцыны ў Школе медыцыны ўніверсітэта Пенсільваніі.[5] Пасля Прузінер праходзіў стажыроўку ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска. Пазней перайшоў у Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША, дзе вывучаў глутаміназы ў E.coli ў лабараторыі графа Штатмена.

Пасля трох гадоў у Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША, Прузінер вярнуўся ва Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Францыска для завяршэння рэзіндэнтуры ў неўралогіі. Пасля завяршэння рэзіндэнтуры ў 1974 годзе, паступіў ва Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Францыска на неўралагічнае аддзяленне. З таго часу Прузінер займаў розныя пасады як ва Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска, так і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.

У 1992 годзе Прузінер абраны ў Нацыянальную акадэмію навук, і ў яе кіруючы савет у 2007 годзе. Ён таксама член Амерыканскай акадэміі мастацтва і навук (1993), Каралеўскага таварыства (1996), Амерыканскага філасофскага таварыства (1998), Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2003) і Інстытута медыцыны.

У 2009 годзе вучоны наведваў Беларусь, быў у музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Продкі вучонага ў XVIII стагоддзі жылі ў Мінску, Шклове, Магілёве, Пружанах і Міры. У канцы XIX стагоддзя прадзед Стэнлі, юрыст Вульф Прузінер, які жыў у Маскве, вымушаны з’ехаць у Амерыку пасля высялення яўрэяў з Масквы.[6]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў прыёны — інфекцыйныя агенты бялковай прыроды, якія выклікаюць пашкоджанні галаўнога мозга (энцэфалапатыі) чалавека і жывёл, у т.л. скрэйпі (сверб) авечак і губчатую энцэфалапатыю («шаленства») буйнога рагатага быдла.

Вызначыў амінакіслотную паслядоўнасць прыёнавага бялка і індэтыфікаваў яго ген.

Цяпер Прузінер узначальвае навукова-даследчую лабараторыю ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска, займаецца даследаваннем прыёнавых хвароб, хваробы Альцгеймера і таўпатыі.[7]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Stanley B. Prusiner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanley B. Prusiner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. NNDB — 2002.
  5. Stanley B. Prusiner - Autobiography. NobelPrize.org. Праверана 2 студзеня 2007.
  6. Знаменитые гости Музея истории и культуры евреев Беларуси(недаступная спасылка)
  7. UCSF Prusiner Lab site Архівавана 28 жніўня 2008.
  8. Franklin Laureate Database - Benjamin Franklin Medal 1998 Laureates. Franklin Institute. Праверана 14 лютага 2013.(недаступная спасылка)
  9. http://www.nsf.gov/news/news_summ.jsp?cntn_id=117875

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]