Крывасельскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крывасельскі сельсавет
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Крывое Сяло
Дата ўтварэння 28 мая 2013
Старшыня сельвыканкама Супрановіч Ірына Аляксандраўна[1]
Кіраўнік справамі Лузько Кацярына Мікалаеўна
Насельніцтва (2014) 1 913
Крывасельскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
тэл. 20065, 20050(факс)

Крывасельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло, за 10 км ад Вілейкі. Мяжуе з Куранецкім, Людвіноўскім, Ільянскім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы.

Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.

Гісторыя

Рабунскі сельсавет утвораны ў 1940 годзе. 1 ліпеня 2013 года быў пераназваны ў Крывасельскі з улучэннем у яго склад 27 населеных пунктаў.

Геаграфія

Месціцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. З поўначы на поўдзень тэрыторыя сельсавету цягнецца на 20 км, з захаду на ўсход — на 21 км. На поўдні мяжуе з Вілейскім вадасховішчам, у якое ўпадаюць рэкі Жучка, Арпа, Касутка. На поўначы бярэць свой пачатак рака Чорная (прыток Вузлянкі). На землях сельсавета развітая сістэма каналаў, шмат сажалак.

Транспарт

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Р29 УшачыВілейка, Р58 МінскКалачыМядзел, Р63 БарысаўВілейкаАшмяны; развітая сетка мясцовых дарог. Чыгунка прадстаўлена участкам лініі ПолацкМаладзечна з прыпыначным пунктам Стражы.

Склад

Налічваецца 44 населеныя пункты. Найбольш буйныя - аграгарадкі Крывое Сяло і Ерхі; вёскі Рабунь, Балашы, Рэчкі.

Дэмаграфічныя звесткі

На тэрыторыі сельсавета жыве 1913 чалавек. Па ўзроставым складзе:

  • дзяцей да 16 гадоў — 264
  • працаздольнага насельніцтва — 968
  • старэй працаздольнага — 681

Прадпрыемствы

адсутнічаюць.

Сельская гаспадарка

Гандаль і побытавае абслугоўванне

Сувязь

3 аддзяленні паштовай сувязі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёска Рабунь).

Ахова здароўя

3 фельчарска - акушэрскіх пункта (аграгарадок Крывое Сяло, вёскі Рабунь і Балашы).

Адукацыя

Культура

Рэлігійныя арганізацыі

Тры прыходы праваслаўнай царквы:

Вядомыя асобы


Адметнасці

Галерэя

Літаратура

Зноскі

Спасылкі