Ян Гаштольд
Ян Гаштольд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Даўгірд | ||||||
Пераемнік | Івашка Манівідавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Лелюш | ||||||
Пераемнік | Івашка Манівідавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
1458 |
||||||
Род | Гаштольды | ||||||
Бацька | Андрэй Гаштольд | ||||||
Маці | NN Бучацкая[d] | ||||||
Жонка |
Дарота з Завішаў Альжбета з Друцкіх-Трабскіх |
||||||
Дзеці | сыны Войцех, Марцін, Юрый; дочкі Марыя і Аляксандра | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва |
Ян (Івашка) Гаштольд[1] (? — 1458) — староста дарсунскі, маршалак надворны вялікіх князёў ВКЛ Вітаўта і Свідрыгайлы, намеснік смаленскі (1436-40), ваявода трокскі (з 1440), віленскі (з 1443)[1]. Сын Андрэя Гаштольда.
Біяграфія
На Гарадзельскім сойме[1] (1413) прыняў герб «Габданк», удзельнічаў у заключэнні Мельнскага пагаднення (1422), падтрымаў Свідрыгайлу ў яго барацьбе супраць Ягайлы, а ў 1432 г. — Жыгімонта Кейстутавіча ў барацьбе супраць Свідрыгайлы. У 1440 г. узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абрання вялікім князем сына Ягайлы Казіміра[1], стаў яго выхавальнікам і фактычна правіцелем ВКЛ. Пасля таго як у 1446 г. Казімір абраны і каралём Польшчы, перайшоў у апазіцыю да яго[1]. Рыхтаваў планы да дзяржаўнага перавароту[2].
Апроч Геранён, валодаў атрыманымі ад вялікіх князёў Меднікамі пад Вільняй, Тыкоцінам на Падляшшы, Дзевянішкі і Жослямі ў сучаснай Літве, Дарагабужам у Смаленскай зямлі, Палоннай на Валыні.
Сям’я
Ян быў сынам Андрэя Гаштольда і дачкі Міхаіла Адванца з Бучача , заснавальніка роду Бучацкіх .
Быў двойчы жанаты, ад першага шлюбу з Даротай з Завішаў меў сыноў Войцеха, Марціна і Юрыя, а таксама дачок Марыю ды Аляксандру. Другая жонка — Альжбета з Друцкіх-Трабскіх.
Радавод
Якуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б в г д Гаштольды // Ян // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- ↑ Пазднякоў В. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 518. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
- А. П. Грыцкевіч. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923 T. 6.