Баніфацый IX, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Баніфацый IX
Bonifacius PP. IX
Баніфацый IX
203-ці Папа Рымскі
2 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404
Каранацыя: 9 лістапада 1389
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Урбан VI
Пераемнік: Інакенцій VII
 
Імя пры нараджэнні: П'етра Тамачэлі
Pietro Tomacelli
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: каля 1349
Неапаль, правінцыя Неапаль[d], Кампанія, Італія[1]
Смерць: 1 кастрычніка 1404
Рым, Папская вобласць[1]
Прыняцце свяшчэннага сану: невядома
Епіскапская хіратанія: 1389
Кардынал з: 1381

Баніфацый IX (лац.: Bonifacius PP. IX, свецкае імя: П'етра Тамачэлі, італ.: Pietro Tomacelli; каля 1350, Казаранела, Неапалітанскае каралеўства — 1 кастрычніка 1404, Рым) — папа рымскі з 2 лістапада 1389 г. да 1 кастрычніка 1404.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П'етра Тамачэлі паходзіў з Неапалю. Быў кардыналам-дыяканам Сан-Джорджыё-ін-Велабра з 1381 года. Праз некалькі гадоў пасля абрання Баніфацыя на трон Святога Пятра ў Авіньёне быў абвешчаны Папай пераемнік Клімента VII —- Бенедыкт XIII. Раскол не толькі працягваўся, але яшчэ больш паглыбляўся. На баку авіньёнскіх Пап былі каралеўскія двары Францыі, Неапалю, Шатландыі, збольшага Германіі. Папу, які прабываў у Рыме, падтрымлівалі Англія, Партугалія і Венгрыя. Іншыя краіны захоўвалі нейтралітэт. Баніфацый IX не зрабіў нічога, каб ліквідаваць схізму. У перыяд яго пантыфіката квітнелі непатызм, гандаль індульгенцыямі і курыяльны бюракратызм, які далёка зайшоў. У 1391 годзе ў Рыме адбылася кананізацыя Брыгіты Шведскай.

C o a Bonifacio IX.svg

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Record #118661469 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
Папярэднік:
Урбан VI
Папа Рымскі
2 лістапада 13891 кастрычніка 1404
Пераемнік:
Інакенцій VII