Бітва на Судоме
Бітва на Судоме | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 1021 | ||
Месца | Рака Судома, Наўгародская зямля | ||
Вынік | Перамога Яраслава | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Бітва на Судоме — бітва паміж войскам Яраслава Уладзіміравіча і войскам Брачыслава І Ізяславіча, якая адбылася ў 1021 годзе на рацэ Судоме.
Гісторыя канфлікта[правіць | правіць зыходнік]
Паход на Ноўгарад[правіць | правіць зыходнік]

У 1020 годзе, паводле ісландскай «Сагі аб Эймундзе», Яраслаў замацаваўся ўжо на кіеўскім стальцы і запатрабаваў ад Брачыслава перадачы памежных воласцей. Брачыслаў, па радзе Эймунда Хрынгсана, кіраўніка варажскай дружыны на службе ў Полацку, не чакаючы нападу Яраслава, пайшоў на Ноўгарад, разрабаваў горад і вывеў у Полацк шмат палонных.
Адносна таго, што адбылося далей, у крыніцах даюцца розныя звесткі. Паводле «Аповесці мінулых часоў» (XII ст.), Брачыслаў разрабаваў Ноўгарад і з палоннымі вярнуўся ў Полацк, а ўжо потым Яраслаў сустрэў Брачыслава на шляху з Ноўгарада на рацэ Судаміры[1] (прытым трапіў туды з Кіева за 7 дзён), разбіў у бітве, адабраў здабычу:
В лѣт̑ . ҂s҃ . ф҃ . к҃ѳ . [6529[2] (1021)] Приде Брѧчиславъ сн҃ъ Изѧславль . внукъ Володимърь на Новъгородъ . и заӕ Новъгородъ . и поимъ Новгородцѣ и имѣньє ихъ . поиде Полотьску ѡпѧть . и пришедшю єму к Судомири рѣцѣ . и Ӕрославъ ис Къıєва въ . з҃ . днь . Постиже и ту . и побѣди Ӕрославъ Брѧчислава . и Новгородцѣ вороти Новугороду . а Брѧчиславъ бѣжа Полотьску ❙ (Ст.-рус.)
— «Аповесць мінулых часоў». (У Лаўрэнцьеўскім летапісе XIV ст.[3])
Падрыхтоўка да бітвы[правіць | правіць зыходнік]
Палачане на чале з Брачыславам і варагі-найміты на чале з Эймундам сталі лагерам каля ракі Судомы, зразумеўшы, што ад Яраслава ім ужо не уцячы. Лагер атачылі частаколам і ваўчынымі ямамі, гэтак жа ўсталявалі дазоры.
Бітва[правіць | правіць зыходнік]
Яраслаў Уладзіміравіч прывёў свае войскі да лагера і тут жа пачаў штурмаваць. Некалькі разоў, без перапынку, ён кідаў сваіх воінаў на прыступ, але лагер ён так і не ўзяў. Адбіўшы некалькі штурмаў, Брачыслаў вывеў сваё войска з лагера і напаў на Яраслава, стаў яго адцясняць. Варагі заспявалі пераможную песню, а палачане гучна закрычалі — яны былі ўпэўненыя, што хутка перамога, але, як высветлілася пазней, рана. Па Судоме прыплылі пскоўскія войскі на чале з Судзіславам Уладзіміравічам. Брячыслаў адступіў у свой лагер разам з Эймундам. Аднак на гэтым бітва спынілась. Под вечар Яраслаў паклікаў Брачыслава на беседу. Пасля гэтай гутаркі Брачыславу далі сысці і ён сышоў у Полацк, пакінуўшы здабычу і палонных. Там ён развітаўся з Эймундам і яго ваярамі.
Вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля гэтых падзей, паводле Наўгародскага IV летапісу, была заключана мірная дамова і Яраслаў аддаў Брачыславу Віцебск і Усвят, якія ў сувязі з гэтым упершыню згадваюцца ў летапісе — Віцебск (ст.-рус. Видбеск) і Усвят (ст.-рус. Въсвячь, зараз у Пскоўскай вобл., Расія).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аповесць мінулых гадоў
- Сергей Булыга «Железный волк»