Вуліца Ажэшка (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Ажэшка, Гродна)
Вуліца Ажэшка
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Раскоша, Мураўёўская, Садовая
Назва ў гонар Эліза Ажэшка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна, звязвае Прывакзальную плошчу з пл. Леніна. Названая ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Працягласць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтр грамадскага жыцця горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ў XIV ст. тут праходзіў шлях з Гродна праз княжацкую вёску Гарадніцу ў Верцялішкі — радавы маёнтак кашталяна гродзенскага замка Давыда Гарадзенскага[1].

У 17601780-я гады забудоўвалася як галоўная вуліца каралеўскага прадмесця Гарадніцы. У гэты час вуліца мела назву Раскоша (ад назвы адной з гродзенскіх корчмаў). Іншыя назвы: Верцяліска, Езерска, Садовая, Басняцкая, Мураўёўская. У часы кіравання гродзенскага старосты А. Тызенгаўза тут былі пабудаваны першыя на Беларусі 20 тыпавых драўляных з мураванымі фасадамі жылых дамоў для рабочых каралеўскіх мануфактур (захаваўся адзін з іх — дом № 37, так званая «хатка майстра», 1771)[1], будынак медыцынскай школы (зараз адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызенгаўза і батанічны сад.

У 1802 годзе Гарадніца была падпарадкавана гарадской юрысдыкцыі, але інтэнсіўна вуліца пачала забудоўвацца ў 18601880-я гады пасля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург — Варшава (звязала вакзал з цэнтрам і стала важнай гарадской магістраллю)[1].

У 1920 названа ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая жыла тут з 1894 да 1910[1]. У 1930-я будаваліся 2—3-павярховыя каменныя дамы і аднапавярховыя драўляныя.

У час Вялікай Айчыннай вайны многія будынкі былі пашкоджаны. Значныя змены ў архітэктурным абліччы вуліцы адбыліся ў 19601980-я гады, калі былі разбураны помнікі архітэктуры — будынкі кантрольнай палаты (пач. XIX ст.), чыгуначнага вакзала (1864), шэраг пабудоў з часоў Тызенгаўза. Узведзеныя на іх месцы 9-павярховы будынак аблвыканкама, 9—12-павярховыя жылыя дамы ўнеслі дысананс у архітэктурны ансамбль вуліцы[1].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся помнікі архітэктуры XVIII — пачатку XX ст.: будынкі медыцынскай школы, паштовага ведамства, акруговай лячэбніцы, дом віцэ-губернатара, жаночай гімназіі, Пакроўская царква, жылыя дамы (канец XIX — пач. XX ст.)[1].

Былая жаночая Марыінская гімназія, цяпер корпус універсітэта імя Янкі Купалы
Дом стралка

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Адноўлены дом Элізы Ажэшка, пастаўлены помнік Янку Купалу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]