Эр-Рыяд
| Горад | |||
| Эр-Рыяд | |||
|---|---|---|---|
| араб. الرياض[1] | |||
|
|||
| 24°38′ пн. ш. 46°43′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Правінцыя Рыяд | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1746 | ||
| Плошча | 1554 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 612 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 4 878 473 чалавек (2010) | ||
| Афіцыйная мова | арабская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 011 | ||
| Паштовы індэкс | 11564–12665 | ||
|
|
|||
|
arriyadh.com (ар.)(англ.) |
|||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Эр-Рыяд (араб. الرياض) — горад, сталіца Саудаўскай Аравіі, у цэнтральнай часткі Аравійскага паўвострава. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Неджд. Вузел шашэйных дарог. Чыгункай звязаны з портам Дамам. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: нафтаперапрацоўчая, цэментавая, харчовая; вытворчасць электракабелю, акумулятараў. Рамесны і гандлёвы цэнтр. Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны (фінікі, садавіна, збожжа).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага паселішча. У 18 стагоддзі сталіца аднаго з дробных эміратаў Неджда. У 1773 годзе захоплены вахабітамі. З 1821 года сталіца эмірата Саудыдаў, потым пад уладай эміраў Шамара. У 1902 годзе заваяваны атрадамі ібн Сауда, які зрабіў Эр-Рыяд сталіцай эмірата Неджд. У 1927-32 гг. сталіца дзяржавы «Хіджаз, Неджд і далучаных абласцей» (з 1932 года Саудаўская Аравія).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эр-Рыяд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 153—154. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- ↑ تعداد السكان والمساكن — General Authority for Statistics. Праверана 12 ліпеня 2020.