Зімовы сад (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зімовы сад, Брэст)
Славутасць
Зімовы сад
52°05′53″ пн. ш. 23°41′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Тып будынка аранжарэя
Будаўніцтва 20092010 гады
Map

«Зімовы сад» — аранжарэя ў гістарычным цэнтры Брэста, размешчаная па адрасе вул. Міцкевіча 28/1. Пабудаваны па праекце архітэктара Таццяны Мароз і інжынера-канструктара Аляксандра Качуроўскага. Пабудаваны «Будаўнічым трэстам № 8»[1]. Адкрыты для наведванняў 1 снежня 2010 года. Плошча аранжарэі складае 595 кв. м, вышыня — 11,4 м.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старая навучальная цяпліца Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта была ўзведзена ў 1965 годзе. У ёй расло больш за 200 відаў раслін, якія выкарыстоўваліся як навучальны навочны матэрыял пры выкладанні розных раздзелаў батанікі, прыродазнаўства, экалогіі, методыкі азнаямлення з прыродай і г.д. Тэхнічны стан цяпліцы і яе параметры не дазвалялі праводзіць паўнавартасныя навучальныя заняткі.

У 2008 г. універсітэту распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вылучана 5 млрд бел. рублёў на будаўніцтва «Зімовага саду» з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на сацыяльныя патрэбы моладзі. «Зімовы сад» быў ўзведзены ў 2009-2010 гадах. Урачыстае адкрыццё адбылося 1 снежня 2010 года.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя аранжарэі створана на базе раслін, якія ўжо былі ў ранейшай навучальнай цяпліцы, з далейшым узбагачэннем новымі відамі з фондавай калекцыі Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пры фарміраванні экспазіцый быў ужыты фітагеаграфічны і сістэматычны падыход, паводле якога праводзіўся адбор раслін, якія растуць у розных кліматычных зонах, што дае ўяўленне пра натуральныя раслінныя групы. Унутраная прастора падзелена на экспазіцыі: зона тропікаў, зона субтропікаў, зона пустыняў (пясчанай, камяністай, скальнай). У аранжарэі расце звыш 1800 экзэмпляраў інтрадукаваных раслін, якія прадстаўляюць больш як 500 відаў, якія адносяцца да 95 сямействаў.

Экспазіцыя тропікаў[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя экспазіцыі вільготных трапічных лясоў налічвае больш за 180 відаў. Тут прадстаўлены расліны розных жыццёвых формаў: дрэвы, кусты, ліяны, эпіфіты, трава. Сярод раслін Araucaria heterophylla, Ficus elastica, Coffea arabica, банан з паўднёвай Індыі, 20 відаў папарацепадобных, 10 відаў пальмавых, архідныя, Anthurium, Strelitzia.

Экспазіцыя субтропікаў[правіць | правіць зыходнік]

Важнай складовай часткай калекцыі лясоў субтрапічнага пояса з’яўляюцца карысныя расліны, якія можна аднесці да такіх груп, як дэкаратыўныя, лекавыя, пладовыя, араматычныя, меданосы. Калекцыя налічвае 75 відамі.

Сярод іх гранат звычайны, апельсін, лімон, грэйпфрут, мандарын, Murraya, Acca sellowiana, кіпарыс вечназялёны, гібіскусы (Hibiscus), пеларгоніі, азаліі (Azalea), Bougainvillea, язмін, размарын, мірт.

Экспазіцыя пустыняў[правіць | правіць зыходнік]

Зона пустыняў, дзе размешчана калекцыя кактусаў і іншых сукулентаў, выканана з выкарыстаннем натуральнага каменя і пяску. Калекцыя налічвае больш за 140 відаў. Сярод іх агава амерыканская (Agave americana), агава валасістая, агава каралевы Вікторыі (Agave victoriae-reginae), Aloe ferox, Echinocactus grusonii, Cereus giganteus, Pereskia aculeata, Selaginella lepidophylla, апунцыі, літапсы, сагаўнік.

Арніталагічны кампанент[правіць | правіць зыходнік]

Адной з важных складовых частак «Зімовага саду» з’яўляецца калекцыя экзатычных птушак, якую складаюць 9 відаў птушак, прадстаўленых атрадамі папугаепадобных, курападобных, голубападобных. Сярод птушак чырвоныя ара, малыя салдацкія ара, ружовашчокія неразлучнікі, хвалістыя папугайчыкі, Coturnix chinensis, Coturnix japonica, карэлы-німфы, разелы, Geopelia cuneata[2]

Зноскі

  1. Зимний сад в городе Бресте
  2. Орнитологический компонент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2017. Праверана 16 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]