Перайсці да зместу

Клімент VIII

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клімент VIII (Папа Рымскі))
Клімент VIII
лац.: Clemens PP. VIII
Герб
231-ы Папа Рымскі
30 студзеня 1592 — 3 сакавіка 1605
Папярэднік Інакенцій IX
Пераемнік Леў XI
кардынал
з 18 снежня 1585

Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар
Нараджэнне 24 лютага 1536[1][2]
Смерць 3 сакавіка 1605(1605-03-03)[1][2] (69 гадоў)
Пахаванне
Бацька Silvestro Aldobrandini[d]
Маці Elisabeta Dati[d][5]
Прыняцце свяшчэннага сану 1580
Кардынал з 1585
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клімент VIII (лац.: Clemens PP. VIII), свецкае імя: Іпаліта Альдабрандзіні (італ.: Ippolito Aldobrandini; 24 лютага 1536, Фано, герцагства Урбіна — 3 сакавіка 1605, Рым) — Папа Рымскі з 30 студзеня 1592 да 3 сакавіка 1605 года.[6]

Іпаліта Альдабрандзіні нарадзіўся 24 лютага 1536 года ў Фано, каля Фларэнцыі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. У 1585 годзе быў прызначаны кардыналам і выконваў функцыі папскага легата ў Рэчы Паспалітай, дзе падтрымліваў кандыдатуру Габсбургаў пасля смерці Стафана Баторыя. Ён сурова асуджаў практыку непатызму, але, стаўшы Папай, прызначыў кардыналамі чатырох сваіх сваякоў. Адным з іх быў П’етра Альдабрандзіні, які атрымаў пурпур у 22 гады і замяшчаў Папу ва ўсіх найважнейшых справах. Папа і яго непат ажыццяўлялі сукіраванне як у палітычных, так і ў рэлігійных справах.

Сувязі з Іспаніяй некалькі аслаблі, і апостальская сталіца зноў зблізілася з Францыяй. Крокі, прадпрынятыя Папай, дазволілі пашырыць тэрыторыю папскай дзяржавы. У рэлігійнай вобласці панавала інквізіцыя, гасячы любую праяву прагрэсіўнай думкі і развіццё свабоднай, не падпарадкаванай тэалогіі навукі. У 1600 годзе быў спалены на кастры выдатны італьянскі філосаф Джардана Бруна (нар. у 1548).

У 1596 годзе была заключана Берасцейская унія, якая прывяла да з’яўлення на ўсходзе Рэчы Паспалітай каталікоў усходняга абраду. Берасцейская унія толькі збольшага апраўдала надзеі, якія ўскладаў на яе Папа, бо не прывяла да схілення ў каталіцтва ўсяе Русі.

У дактрынальнай вобласці Папа беспаспяхова спрабаваў вырашыць спрэчку паміж тэолагамі-езуітамі і дамініканцамі, якія дыскутавалі пра межы ўплыву літасці божай на волю чалавека грэшнага і выратаванага. Пасля працяглых спрэчак і сутыкнення розных поглядаў Папа, веды якога ў тэалогіі былі вельмі абмежаванымі, вырашыў не апавяшчаць канчатковага рашэння. Пытанне засталося адкрытым. У 1600 годзе Клімент VIII з велізарнай помпай адкрыў Юбілейны год, на які прыбыло амаль 3 мільёны паломнікаў. Тагачасныя храністы адзначылі «пышнасць».

Зноскі

  1. а б Borromeo A. CLEMENTE VIII, papa // Dizionario Biografico degli Italiani — 1982. — Vol. 26.
  2. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119022524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119022524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. http://www2.fiu.edu/~mirandas/bios1585-ii.htm#Aldobrandini Архівавана 9 лютага 2018.