Перайсці да зместу

Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе
Месца нападу Менск
Мэта нападу знішчэнне людзей у рамках палітычных рэпрэсій у БССР
Дата 29 кастрычніка—30 кастрычніка 1937
Спосаб нападу расстрэл
Загінулыя больш за 100
Тэрарысты супрацоўнікі НКУС БССР
Арганізатары Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клімент Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімір Цэсарскі, Барыс Берман

Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч[1], Ноч расстраляных паэтаў[2]) праведзены 29—30 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек. Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары[3]. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку[заўв 1].

Бальшавіцкія рэпрэсіі на Беларусі пачаліся з 1917 года, спыняліся праз баявыя дзеянні і адступленне бальшавікоў з беларускіх тэрыторый. У перыяд НЭПу і палітыкі беларусізацыі сістэмных палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР не праводзілася. Сістэмныя рэпрэсіі аднавіліся з 1930-х гадоў, са згортваннем палітыкі Беларусізацыі і пачаткам хвалі прымусовай калектывізацыі. Жнівень 1936 года лічыцца пачаткам Вялікага тэрору ў СССР, які характарызуецца масавымі палітычнымі рэпрэсіямі і знішчэннем вялікай колькасці людзей, найбольшага піку ён дасягнуў у 1937—1938 гадах. Асобнай часткай Вялікага тэрору ёсць рэпрэсіі ў апараце Чырвонай арміі.

У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР» (адзін з «сталінскіх расстрэльных спісаў[d]»). У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Спіс датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым, Лазарам Кагановічам, Кліментам Варашылавым, Мікалаем Яжовым. Спіс падсудных паводле першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, паводле другой катэгорыі (мусяць быць прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў лагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі Уладзімірам Цэсарскім[5]. У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы ў пераліку адзначаны «*»).

Уяўленне пра расстрэльную ноч 29—30 кастрычніка сфармавана ў кнізе даследчыка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч» (2006), але ў пратаколах НКУС пазначалася дата без часу (29 ці 30 кастрычніка). Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»), але расстрэлы маглі адбывацца за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Далейшыя даследаванні ўскладнены закрытасцю архіваў КДБ у Беларусі. Дакладная колькасць расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года не вызначана. Лёс некаторых асоб з маскоўскага спісу невядомы, пры гэтым вядома, што частка з маскоўскага спісу была расстраляна ў іншы дзень, як ветэрынарны ўрач Канстанцін Гурскі (17 кастрычніка)[6], ці намеснік начальніка ўпраўлення Наркамзема БССР Аляксандр Васілевіч Іваноў (17 кастрычніка)[7]. Некаторыя падсудныя першай катэгорыі, як загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Капітанакі, у выніку былі прыгавораны да зняволення ў лагерах[8], хоць гэта было хутчэй выключэнне. Былі ў спісе тыя, хто толькі асуджаны 30 кастрычніка, але расстраляны ўжо 31 кастрычніка, як дацэнт Віцебскага ветзааінстытута Герасім Качанаў[9][10] ці загадчык кафедры Віцебскага ветзааінстытута і медінстытута Віктар Клянціцкі[11], вайсковец Іван Сарокаш[12] і іншыя.

Найбольш частымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса БССР[13], інкрымінаванымі расстраляным, былі: артыкул 63 («здрада радзіме»), артыкул 69 («падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, грашовага звароту, крэдытнай сістэмы альбо кааперацыі, які зроблен з контррэвалюцыйнымі мэтамі»), артыкул 70 («учыненне тэрарыстычных актаў супроць прадстаўнікоў савецкай улады»), артыкул 76 («арганізацыйная дзейнасць, накірованая на падрыхтоўку альбо на ўчыненне прадугледжаных у артыкулах 63—75 злачынстваў, а таксама удзел у арганізацыі, утворанай для падрыхтоўкі або ўчынення аднаго з гэтых злачынстваў»). Пад артыкул 76 супрацоўнікамі НКУС фабрыкаваліся арганізаваныя «тэрарыстычныя» і «антысавецкія групы», «нацыянал-фашысцкія арганізацыі», «контррэвалюцыйныя арганізацыі» і да т.п., прызнанні ў сфабрыкаваных злачынствах выбіваліся праз катаванні зняволеных.

29—30 кастрычніка 1937 года адметныя вялікай колькасцю расстраляных літаратараў, але масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні[14]. Так, 31 кастрычніка, сярод іншых, былі расстраляныя беларускі палітык і Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах Антон Баліцкі, намеснік Народнага камісара асветы ў 1928—1930-х гадах і эканаміст Самуіл Слонім, сельскагаспадарчы дзеяч і рэдактар Сяргей Гесэн[15] і іншыя. 1 лістапада ў Менску адбыўся масавы расстрэл дзеячаў беларускай праваслаўнай царквы (11 чалавек) па справе «Беларуская аўтакефальная царква».

Спіс расстраляных 29—30 кастрычніка

[правіць | правіць зыходнік]

Зорачкай (*) пазначаны прозвішчы, дададзеныя ў першапачатковы маскоўскі спіс мясцовым НКУС.

ІмяЗанятакПартрэт
1 Абухоў Барыс Аляксандравічзагадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут
2 * Арабей Мікалайзагадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б[16]
3 Аронаў Навум Мееравіч
4 * Аўгусціновіч Анатоль Ільічначальнік упраўлення ваеннага будаўніцтва № 93, вайсковы інжынер 3 рангу[17]
5 Афанасьеў Ігнат Ільічвыкладчык Менскага Беларускага педагагічнага тэхнікума
6 Бабкоў Сямён Дзмітрыевічвайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады[18]
7 Барзуноў Георгій Фёдаравічдырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР
8 * Башкевіч Вадзімначальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР
9 Бейлін Саламон Хаімавіч
10 Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
11 * Бранштэйн Якаў Анатолевічлітаратурны крытык
12 Бурдыка Іван Сямёнавічадказны сакратар СНК БССР
13 * Вайноў Віктар Лявонцьевічзагадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ
14 * Варончанка Аляксандр АўксенцевічНародны камісар асветы БССР
15 Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
16 Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
17 Вольны Анатольпаэт, празаік, журналіст і драматург
18 Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
19 Габрусёў Апанас Сцяпанавіч
20 * Галавач Платон Раманавічпразаік
21 Гейштэрн Антон Міхайлавіч
22 * Гершон Іосіф Хаімавічнамеснік Народнага камісара асветы БССР
23 Гінзбург Якаў Яфімавіч
24 Госін Абрам Мендзелевіч
25 Гурэвіч Нохман ГіршавічНаркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
26 * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавічпартыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)
27 Дзмітраў Мікалай Андрэевіч
28 Дзякаў Ананій Іванавічрэктар БДУ у 1934—1935 гг.
29 Дракахруст Абрам Генрыхавічвайсковы дзеяч, ваенны камісар[19]
30 Дудар Алесьпаэт, крытык, перакладчык
31 * Дунец Хацкель Майсеевічкрытык і публіцыст
32 Елянсон Гірш Борухавіч
33 Жывуцкі Іван Сцяпанавічнастаўнік
34 Замалін Навум Міхайлавічдацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута[20]
35 Зарэцкі Міхасьпразаік, драматург, перакладчык, крытык
36 Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
37 Іспраўнікаў Прохар Іванавічнамеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый»
38 * Кавалёў Захарсакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
39 Каваль Васільпразаік
40 * Кавальчук Захар Захаравічстаршыня ЦК прафсаюзаў БССР
41 * Кандрашук Мікалай Фёдаравічначальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР
42 Кантар Саламон Мендзелевічдырэктар Белпрамгандлю
43 * Каранеўскі Язэп Пятровічдзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст
44 Карпенка Іван Іванавічзагадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі[21]
45 Кляшторны Тодар Тодаравічпаэт
46 Кудзелька Язэп (Іосіф) Фадзеевічначальнік упраўлення па ахове аўтарскіх праў пры Саюзе пісьменнікаў БССР
47 * Кульбак Майсей Саламонавічпразаік
48 Кучынскі Аляксей Сцяпанавічдзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар
49 * Лабадаеў Міхаіл Гаўрылавічнамеснік першага сакратара, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б[22]
50 * Лашкевіч Леанарднамеснік народнага камісара Наркамата саўгасаў БССР[23]
51 Левін Аляксандр Самойлавіч
52 Левін Саламон Вульфавічлітаратурны крытык[24]
53 Лейбін Піня Майсеевіч
54 Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
55 Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
56 Лявонны Юркапаэт
57 Лямперт Саламон Рыгоравічстудэнт 5 курса БДУ
58 * Ляўкоў Максім АрхіпавічНародны камісар юстыцыі БССР
59 Мазель Элізар Якаўлевічнамеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
60 * Майсееў Леўсакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
61 Малаў Барыс Міхайлавічзагадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
62 Маракоў Валерый Дзмітрыевічпаэт
63 Маргелаў Сцяпан Прохаравічзагадчык секцыі геаграфіі інстытута эканомікі АН БССР
64 Марголін Міхаіл Саламонавіч
65 * Мар’янаў Барыссакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937)
66 Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч[d]вайсковы дзеяч[25]
67 Мірлін Абрам Навумавіч
68 Міснікоў Мікалай Данілавіч
69 * Міхайлаў Дзям’ян Мацвеевічкансультант Упраўлення справамі СНК БССР[26]
70 * Міцькоў Сяргей Рыгоравічдырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР[27]
71 Мурзо Сяргей Мікітавічпаэт
72 Мухін Павел Максімавічзагадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі[28]
73 Нёманскі Янкапразаік, грамадскі дзеяч
74 Несцяровіч Іван Іванавіч
75 Падсявалаў Іван Іванавіч
76 Паплыка Іван Майсеевічвайсковец, намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса[29]
77 * Петрушэня Васіль Аляксандравічкансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
78 Півавараў Зяма Раманавічпаэт
79 * Пратасеня Рыгор Іванавічвучоны-аграхімік[30]
80 Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
81 Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч
82 Пуцінцаў Іван Андрэевічвайсковец, памочнік начальніка штаба 13 стралковага палка 5 стралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі, капітан[31]
83 Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
84 Рыдзеўскі Міхаіл Антонавічзагадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута[32]
85 Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
86 Сандамірскі Якаў Рыгоравічзагадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута[33]
87 Сапрыцкі Оскар Абрамавічнамеснік Народнага камісара земляробства БССР[34]
88 Спектар Якаў Мееравічзагадчык сакратарыята СНК БССР[35]
89 Сташэўскі Васіль Пятровічдраматург, перакладчык
90 Стрэле Георгій Уладзіміравічдырэктар конесаўгаса № 120, у ранейшым намеснік Народнага камісара земляробства
91 Сялоў Дзмітрый Паўлавічначальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР[36]
92 Сярдзюк Панцялей Іванавічзагадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
93 Таненбаум Мірон Барысавіч
94 Таўбін Юлій Абрамавічпаэт
95 Трумпацкі Эля Хацкелевіч
96 * Турлай АндрэйНаркам саўгасаў БССР[37]
97 Успенскі Яўген Канстанцінавічфізік[38]
98 Фалкін Рыгор Якаўлевіч
99 Фінкельштэйн Аба Алтэравіч
100 Фломбаўм Яўсей Еўнавічвядома пра яго асуджаную жонку[39]
101 * Фрыдман Ісак Сямёнавічначальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР
102 Харлац Дзмітрый Сямёнавіч
103 * Харык Ізіпаэт
104 Хатулёў Пётр Фёдаравічлітаратурны крытык[40]
105 Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевічзагадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гадах[41]
106 Чарняк Мікалай Платонавічветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі[42]
107 Чарот Міхасьпаэт[43]
108 Шалай Макар Ксенафонтавічлітаратурны крытык[44]
109 Шапіра Юдаль Ісакавіч
110 Шастакоў Павел Пятровічжурналіст[45]
111 * Юдэльсон Арон Ісакавічпаэт
112 Элькін Якаў Веньямінавіч
113 * Яркін Віктар Іванавічначальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова ў сакавіку-маі 1919 года старшыня Менскага гарсавета.
Акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» у Быдгашчы (Польшча), 29 кастрычніка 2022 г.

У 2017 годзе палітык Мікалай Статкевіч арганізаваў ушанаванне забітых ля будынка КДБ[46], «ланцугі памяці» адбываліся і ў наступныя гады[47]. З 2017 года група актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў ад забудовы бізнес-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і выступамі. У 2017 годзе быў выдадзены музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх праспявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Святлана Бень і Павел Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Akute» і «Naka»[48].

У 2020 годзе было праведзена апошняе такое масавае мерапрыемства ў «Курапатах»[49], у наступныя гады праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі дата адзначаецца беларускай эміграцыяй[50].

  1. ↑ Паводле даследчыка Леаніда Маракова, З 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) у Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек, у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек[4].
  1. ↑ «Чорная ноч» Беларусі: што, дзе, калі . Новы Час (29 кастрычніка 2017). Праверана 29 кастрычніка 2023.
  2. ↑ Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі?. budzma.org. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  3. ↑ Ларыса Цімошык Жылі з адкрытаю душою // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014.
  4. ↑ Маракоў Л. 2007, с. 380.
  5. ↑ Список лиц: Белорусская ССР // 15 сентября 1937 года (руск.)(недаступная спасылка). stalin.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  6. ↑ Списки жертв — Гурский Константин Иосифович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  7. ↑ Маракоў Л. 2007, с. 119.
  8. ↑ Списки жертв — Капитанаки Михаил Васильевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  9. ↑ Списки жертв — Качанов Герасим Артамонович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  10. ↑ Качанаў Герасім Артамонавіч (1907) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  11. ↑ Списки жертв — Кленицкий Виктор Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  12. ↑ Списки жертв — Сорокош Иван Иустинович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  13. ↑ Крымінальны Кодэкс Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1928. Архівавана 15 мая 2022.
  14. ↑ Маракоў Л. 2007, с. 92.
  15. ↑ Гессен Сергей Михайлович (1898) (руск.). Открытый список. Праверана 1 лістапада 2023.
  16. ↑ Списки жертв — Арабей Николай Леонтьевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  17. ↑ Списки жертв — Августинович Анатолий Ильич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  18. ↑ Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч (1901) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  19. ↑ Дракохруст Абрам Генрихович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы. 1937god.info. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  20. ↑ Замалін Навум Міхайлавіч (1905) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  21. ↑ Списки жертв — Карпенко Иван Иванович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  22. ↑ Списки жертв — Лободаев Михаил Гаврилович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  23. ↑ Списки жертв — Лашкевич Леонард Янович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  24. ↑ Списки жертв — Левин Соломон Вульфович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  25. ↑ Мелик-Шахназаров Андрей Павлович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы. 1937god.info. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  26. ↑ Списки жертв — Михайлов Демьян Матвеевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  27. ↑ Списки жертв — Митьков Сергей Григорьевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  28. ↑ Списки жертв — Мухин Павел Максимович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  29. ↑ Списки жертв — Поплыко Иван Моисеевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  30. ↑ Пратасеня Рыгор Іванавіч (1898) . Адкрыты спіс. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  31. ↑ Списки жертв — Путинцев Иван Андреевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  32. ↑ Списки жертв — Рыдзевский Михаил Антонович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  33. ↑ Списки жертв — Сандомирский Яков Григорьевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  34. ↑ Списки жертв — Саприцкий Оскар Абрамович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  35. ↑ Списки жертв — Спектор Яков Меерович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  36. ↑ Списки жертв — Селов Дмитрий Павлович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  37. ↑ Списки жертв — Турлай Андрей Алексеевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  38. ↑ Списки жертв — Успенский Евгений Константинович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  39. ↑ Списки жертв — Фломбаум Сара Абрамовна(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  40. ↑ Списки жертв — Хотулев Петр Федорович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  41. ↑ Списки жертв — Чернушевич Александр Аникеевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  42. ↑ Списки жертв — Черняк Николай Платонович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  43. ↑ Списки жертв — Куделько-Чарот Михаил Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  44. ↑ Списки жертв — Шалаев Макар Ксенофонтович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  45. ↑ Списки жертв — Шестаков Павел Петрович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  46. ↑ «Ланцуг памяці» каля будынка КДБ. ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2017). Праверана 31 кастрычніка 2023.
  47. ↑ 16 чалавек утварылі «ланцуг памяці» каля будынка КДБ . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2018). Праверана 31 кастрычніка 2023.
  48. ↑ Беражны, Сяргей. Ноч расстраляных паэтаў. Хто і за што забіў 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі? - Лайфстайл Onlíner (руск.)(недаступная спасылка). Onlíner (29 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  49. ↑ Як беларусы сёлета правядуць Ноч расстраляных паэтаў. Расклад . Радыё Свабода (26 кастрычніка 2022). Праверана 31 кастрычніка 2023.
  50. ↑ Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі?. budzma.org. Праверана 31 кастрычніка 2023.