Свіслацкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свіслацкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Свіслач
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,64 %, руская 10,03 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,25 %, руская 14,94 %[2]
Насельніцтва (2009)
19 539 чал.[2] (15-е месца)
Шчыльнасць 13,51 чал./км² (17-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 74,63 %,
палякі — 20,47 %,
рускія — 3,53 %,
іншыя — 1,37 %[2]
Канфесійны склад праваслаўныя, католікі, пратэстанты
Плошча 1 449,53[3]
(10-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 242 м
 143 м
Свіслацкі раён на карце
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свіслацкі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна — 1,4 тыс.км². Насельніцтва — 22 тыс. чалавек. Цэнтр раёна — г. Свіслач. У складзе раёна гарадскі пасёлак Поразава, 152 сельскія населеныя пункты, 6 сельсаветаў і адзін пасялковы Савет.

Прырода

Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Большую частку раёна займае Прыбужская раўніна, на паўднёвым усходзе — Ваўкавыскае ўзвышша. Пераважае вышыня 180—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт раёна — 242 метры.

Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі, прызначаныя для вытворчасці грубай керамікі, торф.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C, чэрвеня +18 °C. Ападкаў выпадае 585 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 199 сутак.

Самыя вялікія рэкі раёна — Нараў, Рось, Свіслач, Зальвянка, Бернікі. Пераважаюць хваёвыя лясы, яны займаюць 49 % тэрыторыі раёна. На тэрыторыі раёна размешчана практычна палавіна Нацыянальнага парку Белавежская пушча, частка гідралагічнага заказніка Дзікае.

Гаспадарка

Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 40,9 % тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5 %). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Гайнаўка (Рэспубліка Польшча) — Свіслач — Ваўкавыск. Свіслач злучана аўтадарогамі з Гроднам, Поразавам, Ваўкавыскам.

Славутасці

Раён увайшоў у склад еўрарэгіёну «Белавежская пушча». Распрацаваны два турыстычныя маршруты: Свіслач — Ятвеск — Якушоўка — Нязбодзічы — Раманаўцы — Дабраволя — Жаркаўшчына — Ціхаволя — Нямержа; Свіслач — Вердамічы — Поразава — Грынявічы — Новы Двор.

Паўднёвую частку раёна займае Нацыянальны парк Белавежская пушча.

Літаратура

Зноскі