3-я армія (СССР)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з 3-я армія, СССР)
Jump to navigation Jump to search
3-я армія
Red Army Badge.svg
Эмблема УС
Гады існавання верасень 1939 — жнівень 1946
Краіна Red Army flag.svg СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі арміі
Уваходзіць у Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Цэнтральны фронт, Бранскі фронт, Паўднёва-заходні фронт, Арлоўскі фронт, Беларускі фронт, 1-ы Беларускі фронт, 2-гі Беларускі фронт, 3-ці Беларускі фронт
Тып армія
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб’яднанне
Удзел у

Польскі паход РСЧА, Вялікая Айчынная вайна

Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. І. Кузняцоў
А. В. Гарбатаў

3-я армія (СССР) (3А) — аператыўнае вайсковае аб’яднанне (агульнавайсковая армія) у складзе РСЧА Узброеных Сіл СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравана 15 верасня 1939 у складзе Беларускай Асобай ваеннай акругі на базе Віцебскай армейскай групы войскаў[1].

Польскі паход[правіць | правіць зыходнік]

У верасні-кастрычніку 1939 армія ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА. Штаб арміі размяшчаўся ў г. Маладзечна[2].

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

На 22 чэрвеня 1941 года 3-я армія налічвала ў сваім складзе 3 стралковыя дывізіі і 11-ы мехкорпус (яшчэ 2 танкавыя і 1 матарызаваная дывізіі).

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны армія вяла абарончыя баі на правым флангу Заходняга фронту ў раёнах Гродна, Ліда, Навагрудак. У канцы чэрвеня 1941 года ў ходзе Беластоцка-Мінскай бітвы яна была акружаная і арганізацыйна разгромлена.

Акружэнне савецкіх войскаў Заходняга фронту ў Беластоцкім выступе, 2225 чэрвеня 1941 года

У ноч на 1 ліпеня рэшткі упраўлення арміі на чале з камандуючым генерал-лейтэнантам В. І. Кузняцовым здолелі прарвацца ў раён на ўсход ад Мінска, але толькі 28 ліпеня яны здолелі выйсці з акружэння на поўнач ад Рагачова разам з атрадам 204-й матарызаванай дывізіі і 274-м стралковым палком 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі. У загадзе СВГК СССР № 270 ад 16 жніўня «Пра адказнасць ваенаслужачых за здачу ў палон і пакіданне ворагу зброі» гаварылася, што

Камандуючы 3-й арміяй генерал-лейтэнант Кузняцоў і член Ваеннага савета армейскі камісар 2-га рангу Бірукоў з баямі вывелі з акружэння 498 узброеных чырвонаармейцаў і камандзіраў часцей 3-й арміі і арганізавалі выхад з акружэння 108-й і 64-й стралковых дывізій…

1 жніўня 1941 года 3-я армія была ўключана ў склад Цэнтральнага фронту. Камандуючым арміяй пакінулі В. І. Кузняцова, начальнікам штаба прызначылі генерал-маёра А. С. Жадова; штаб размясціўся ў раёне на захад ад Калінкавіч. Арміі перадалі ў падпарадкаванне 66-ы стралковы корпус, Мазырскі ўмацаваны раён, а таксама 75-ю стралковую дывізію.

У другой палове жніўня 1941 года Цэнтральны фронт быў разгромлены і расфармаваны (глядзі Смаленская бітва). 3-я армія вымушана была пакінуць Мазыр, пасля шматкіламетровага маршу перадала свае войскі 21-й арміі, а яе штаб быў перамешчаны ў стык 50-й і 13-й армій з падначаленнем штабу Бранскага фронту. Камандуючым арміяй быў прызначаны генерал-маёр Я. Р. Крэйзер. Былы камандуючы арміяй генерал-лейтэнант В. І. Кузняцоў быў прызначаны камандуючым 21-й арміяй, а пасля яе разгрому ў Кіеўскім катле ўзначаліў 58-ю армію.

У канцы жніўня — пачатку верасня 1941 года армія ўдзельнічала ў Рослаўльска-Навазыбкаўскай наступальнай аперацыі.

У кастрычніку-снежні 1941 года 3-я армія ўдзельнічала ў Маскоўскай бітве, апынулася ў акружэнні ў раене Трубчэўска, але выйшла з акружэння і замацавалася ў раёне Яфрэмава.

Пасля пераходу Чырвонай Арміі ў контрнаступленне пад Масквой 3-я армія ўдзельнічала ў Ялецкай аперацыі. У далейшым да лета 1943 года займала абарончыя пазіцыі.

У чэрвені 1943 года новым камандуючым 3-й арміяй прызначылі генерал-лейтэнанта А. В. Гарбатава, які камандаваў ёю да канца вайны.

У ліпені — жніўні армія ўдзельнічала ў Арлоўскай аперацыі 1943, а ў верасні — пачатку кастрычніка — у Бранскай аперацыі 1943, пры завяршэнні якой выйшла на левы бераг р. Сож у раёне г. Прапойск (Слаўгарад). З 7 кастрычніка перададзена Цэнтральнаму (з 20 кастрычніка 1943 Беларускі, з 17 лютага 1944 1-ы Беларускі) фронту і ў яго складзе вяла баявыя дзеянні ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 і ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 года.

У другой палове 1944 года войскі арміі ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі. у складзе войскаў 1-га Беларускага, з 5 ліпеня 2-га Беларускага франтоў пры вызваленні савецкімі войскамі Беларусі і ўсходніх раёнаў Польшчы.

У Бабруйскай, Мінскай і Беластоцкай наступальных аперацыях яе войскі прайшлі з баямі звыш 500 км, вызвалілі гг. Навагрудак (8 ліпеня, ва ўзаемадзеянні з 50А), Ваўкавыск (14 ліпеня), Беласток (27 ліпеня). Працягваючы наступленне ў наступнай Ломжа-Ружанскай наступальнай аперацыі яны вызвалілі горада Астраленка (6 верасня) і Ломжа (13 верасня). З выхадам да р. Цароў перайшлі да абароны на рубяжы Астраленка, Ружаны, а затым армія была перакінутая на Ружанскі плацдарм і ўдзельнічала ў бітве за яго пашырэнне. У Млаўска-Эльбінгскай аперацыі 1945 армія наступала ў складзе ўдарнай групоўкі 2-га Беларускага фронту з ружанскага плацдарма ў кірунку Віленберг (Вельбарк), Мельзак (Пяненжна).

У 1945 годзе армія ўдзельнічала ў Усходне-Прускай аперацыі. З 10 лютага ўваходзіла ў 3-ці Беларускі фронт, у складзе якога ў сакавіку прымала ўдзел у ліквідацыі ўсходне-прускай групоўкі праціўніка на паўднёвы захад ад Кёнігсберга (Калінінград).

У пачатку красавіка была перадыслацыравана ў раён паўднёва-ўсход ад Кюстрына, уключана ў 1-ы Беларускі фронт і ў яго складзе ўдзельнічала ў Берлінскай аперацыі 1945. Баявыя дзеянні скончыла 8 мая на Эльбе на паўночным усходзе ад Магдэбурга.

У жніўні 1945 года армія была расфармаваная, яе штаб быў накіраваны на фарміраванне штаба Мінскай ваеннай акругі.

За баявыя адрозненні ў гады вайны многія злучэнні і часці арміі ператвораныя ў гвардзейскія, узнагароджаны ордэнамі і ўдастоены ганаровых найменняў. За мужнасць, гераізм і высокае воінскае майстэрства ў баях дзясяткі тысяч яе воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 83 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Камандуючыя арміяй[правіць | правіць зыходнік]

Члены Ваеннага савета[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • камбрыг, з 4 чэрвеня 1940 генерал-маёр А. К. Кандрацьеў (7 верасня 1939 г. — 31 ліпеня 1941 г.);
  • генерал-маёр Жадаў А. С. (2 жніўня 1941 г. — 11 мая 1942 г.);
  • генерал-маёр, з 13 верасня 1944 г. генерал-лейтэнант Івашачкін М. В. (12 мая 1942 г. — 9 ліпеня 1945 г.).

Склад[3][правіць | правіць зыходнік]

22 чэрвеня 1941 года[4][правіць | правіць зыходнік]

  • 4-ы стралковы корпус (генерал-маёр. Е. А. Ягораў, Гродна)
    • 27-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. М. Сцяпанаў, раён Аўгустаў)
    • 56-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. П. Сахноў, раён Парэчча)
    • 85-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. В. Бандоўскі, Гродна)
    • 152-і карпусны артылерыйскі полк
    • 444-ы карпусны артылерыйскі полк
    • 16-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён
  • 11-ы механізаваны корпус (генерал-маёр . Дз. К. Маставенка, Ваўкавыск)
    • 29-я танкавая дывізія (палкоўнік М. П. Студнеў, Гродна)
    • 33-я танкавая дывізія (палкоўнік М. Ф. Паноў, Сакулка)
    • 204-я матарызаваная дывізія (палкоўнік А. М. Піраў, Ваўкавыск)
    • 16-ы матацыклетны полк
  • У падначаленні штаба арміі
    • 7-я артылерыйская супрацьтанкавая брыгада (п. Міхалова Заблудаўскага раёна)
    • 68-ы (Гродзенскі) ўмацаваны раён

1 жніўня 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 66-ы стралковы корпус (генерал-маёр Ф. Дз. Рубцоў)
    • 232-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. І. Нядвігін)
    • 24-я стралковая дывізія (генерал-маёр Ц К. Бацаноў)
  • 75-я стралковая дывізія (палкоўнік С. П. Півавараў)
  • Мазырскі УР
    • 65-е ўпраўленне ўмацаванага раёна (Мазыр);
    • 33-ы асобны кулямётны батальён, 2-х ротнага складу (Слабодка);
    • 138-ы асобны кулямётны батальён, 4-х ротнага складу (Азярэц);
    • Асобны мінамётны ўзвод;
    • 17-ы асобны ўзвод сувязі;
    • Два асобныя ўзводы капанірнай артылерыі

1 верасня 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 137-я стралковая дывізія
  • 148-я стралковая дывізія
  • 269-я стралковая дывізія
  • 280-я стралковая дывізія
  • 282-я стралковая дывізія
  • 4-я кавалерыйская дывізія
  • 108-я танкавая дывізія
  • 141-я танкавая брыгада
  • 113-ы асобны танкавы батальён
  • 420 кап

1 кастрычніка 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 137-я стралковая дывізія
  • 148-я стралковая дывізія
  • 269-я стралковая дывізія
  • 280-я стралковая дывізія
  • 282-я стралковая дывізія
  • 4-я кавалерыйская дывізія
  • 855-ы стралковы полк
  • 420 і 645 кап

1 снежня 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 6-я гвардзейская стралковая дывізія
  • 137-я стралковая дывізія
  • 212-я стралковая дывізія
  • 269-я стралковая дывізія
  • 283-я стралковая дывізія
  • 29-я кавалерыйская дывізія
  • 52-я кавалерыйская дывізія
  • 150-я танкавая брыгада
  • 569-ы артылерыйскі полк ПТА
  • 6-ы гвардзейскі мінамётны полк

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Третья армия // Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 105—106. — (Советская военная энциклопедия).
  • История гражданской войны в СССР. 1917—1922. Т. 3—5. М., 1957—60;
  • История второй мировой войны. 1939—1945. Т. 4—10. М., 1975—79;
  • История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945. Т. 2—5. М., 1963—64;
  • Спасский А. Третья армия. Пермь, 1958.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]