Перайсці да зместу

Павел Алегавіч Савіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:19, 30 студзеня 2024, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (падоўжыў кантракт)
Футбол
Павел Савіцкі
Поўнае імя Павел Алегавіч Савіцкі
Нарадзіўся 12 ліпеня 1994(1994-07-12)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 181 (53)
2015   Польшча Ягелонія (Беласток) 5 (0)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 75 (33)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 26 (4)
2022— Беларусь Нёман (Гродна) 49 (22)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (10)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (1)
2012—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 36 (6)
2014— Беларусь Беларусь 28 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023

Павел Савіцкі (нар. 12 ліпеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

«Нёман»

Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Гродна). Першы трэнер — Аляксандр Ярашэвіч.

Прафесійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль (чэмпіянат 2010 — 20 гульняў, 5 галоў; чэмпіянат 2011 — 5 гульняў). У сезоне 2011 дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і замацаваўся ў асноўным складзе клуба: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы — узроставыя рэкорды Вышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 3 гады.

У чэмпіянаце 2012 правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. Па заканчэнні сезона цікавасць да Савіцкага сталі праяўляць нямецкія клубы[5], але ён застаўся ў «Нёмане».

У сезоне 2013 працягваў выступаць у аснове, звычайна на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 5 галоў.

Сезон 2014 распачынаў левым ускрайнім нападнікам, а ў сярэдзіне сезона быў перамешчаны на пазіцыю цэнтральнага нападніка. У выніку Павел здолеў забіць 11 мячоў у чэмпіянаце. У канцы сезона з’явілася інфармацыя аб інтарэсе да Савіцкага з боку англійскага «Саўтгемптана»[6] і чэшскай «Спарты»[7]. Прадметны інтарэс да маладога нападніка праяўляла мінскае «Дынама»[8], але потым адмовілася ад набыцця іграка[9].

«Ягелонія»

У канцы лістапада 2014 цікавасць да Савіцкага стала праяўляць польская «Ягелонія»[10]. У выніку 10 снежня 2014 года Павел падоўжыў кантракт з «Нёманам»[11] і ў той жа дзень быў аддадзены ў паўгадавую арэнду польскаму клубу[12][13].

У складзе «Ягелоніі» Павел паспяхова гуляў у таварыскіх матчах падчас перапынку ў чэмпіянаце. Аднак, у лютым ён атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны прапусціць некалькі матчаў. 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў за «Ягелонію» ў Экстраклясе, выйшаўшы на замену на 66-й хвіліне матча з «Каронай». Аднак, неўзабаве перастаў трапляць у склад, часам стаў выступаць за дубль. Галоўны трэнер беластоцкай каманды Міхал Пробеж выказваў незадаволенасць Савіцкім[14]. У выніку, у маі Павел ужо не з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Ягелоніі», а сам выказваў упэўненасць, што ў Беластоку не застанецца[15].

Вяртанне ў «Нёман»

1 чэрвеня 2015 года арэндны кантракт з «Ягелоніяй» быў скасаваны, і ўжо 3 чэрвеня Павел зноў апынуўся ў складзе «Нёмана»[16]. Аднак, з-а таго, што трансфернае акно ў Беларусі яшчэ не было адчынена, на працягу месяца толькі трэніраваўся з камандай, а дэбютаваў у чэмпіянаце толькі 12 ліпеня ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:2). Здолеў адразу зноў замацавацца ў аснове «Нёмана», да канца сезона паспеў забіць 5 галоў у чэмпіянаце.

Па заканчэнні чэмпіянату 2015 цікавасць да Савіцкага праяўляў шэраг клубаў. На падпісанне паўабаронцы разлічваў салігорскі «Шахцёр», але не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб умовах пераходу. У выніку, у лютым 2016 года Савіцкі яшчэ на год падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[17]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуўся ў склад, у канцы сезона стаў капітанам каманды. У міжсезонні 2016/17 Савіцкім зноў цікавіўся шэраг клубаў, аднак ён са студзеня 2017 года пачаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым падпісаў новы гадавы кантракт[18]. У сезоне 2017 заставаўся капітанам і лідарам гродзенскай каманды, з 15 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі пасля Міхаіла Гардзейчука.

«Дынама» Брэст

У снежні 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[19]. Пазней, аднак, «Нёман» выставіў прэтэнзіі на кампенсацыю падрыхтоўкі іграка, які ва ўзросце 23 гадоў па заканчэнні кантракта перайшоў у іншы клуб, у памеры 600 тысяч долараў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЕФА і Беларусі. У верасні 2018 года Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч долараў на падрыхтоўку футбаліста на карысць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч долараў[20].

У складзе ж брэсцкай каманды Павел стаў трывалым іграком асновы. У ліпені 2018 года здарыўся канфлікт з трэнерам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, з-за якога каманду пакінулі лідары Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч, Савіцкі па першапачатковай інфармацыі таксама быў выстаўлены на трансфер, аднак у выніку тыдзень трэніраваўся індывідуальна і пасля вярнуўся ў склад[21]. У першым жа матчы пасля вяртання 26 ліпеня 2018 года аформіў хет-трык у браму грэчаскага «Атрамітаса» (4:3) у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2018 Павел з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату[22].

У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Забіўшы 8 галоў у Вышэйшай лізе, дапамог брэсцкаму клубу стаць чэмпіёнам Беларусі. Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену.

«Рух»

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[23]. У сезоне 2021 быў іграком асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[24].

Другое вяртанне ў «Нёман»

У студзені 2022 года зноў стаў іграком «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона[25]. У сезоне 2022 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам на год[26]. У сезоне 2023 адзначыўся 13 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог «Нёману» стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату. У студзені 2024 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[27].

Міжнародная кар’ера

1 сакавіка 2012 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з Казахстанам.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[28]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[29]. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 мая 2014 года супраць Ліхтэнштэйна адзначыўся дублем[30].

Дасягненні

Крыніцы

  1. Pavel Savitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Savitski // FBref
  3. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/59.html
  4. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  5. Павел Савицкий может переехать в Германию (руск.). football.by (31 снежня 2012). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Футбол. Offside.by: Павел Савицкий попал в сферу интересов "Саутгемптона" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014.
  7. Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (13 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2014.
  8. Павел Савицкий близок к переходу в минское "Динамо" (руск.). football.by (29 кастрычніка 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Минское «Динамо» отказалось от приобретения Савицкого (руск.). by.tribuna.com.
  10. Футбол. Павел Савицкий подпишет арендный контракт с польской "Ягеллонией" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  11. Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (10 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  12. Павел Савицкий перешел в "Ягеллонию" (ФОТО) (руск.). football.by (10 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  13. Отец Павла Савицкого: "С "Неманом" продлен контракт на полгода. На такой же срок рассчитана и аренда" (руск.). football.by (11 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  14. Главный тренер «Ягеллонии»: «Меня не устраивает отношение Савицкого к тренировкам» (руск.). by.tribuna.com.
  15. Павел Савицкий: "В «Ягеллонии» не останусь. Скорее всего, вернусь в «Неман» (руск.). by.tribuna.com.
  16. Павел Савицкий вернулся в Гродно и приступил к тренировкам с "Неманом" (руск.). football.by (3 чэрвеня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  17. Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (15 лютага 2016). Праверана 30 студзеня 2024.
  18. Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (3 лютага 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  19. Брестское «Динамо» объявило о переходе Савицкого (руск.). by.tribuna.com.
  20. Арбитраж АБФФ сократил сумму компенсации брестского "Динамо" "Неману" за Савицкого до 265 тысяч долларов (руск.). football.by (25 кастрычніка 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  21. Савицкий пока еще остается в расположении «Динамо». Он тренировался индивидуально (руск.). by.tribuna.com.
  22. Павел Савицкий - лучший нападающий и бомбардир чемпионата Беларуси-2018. Футболист на церемонии отсутствовал (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  23. Павел Савицкий - игрок "Руха" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  24. Савицкий и Лаптев покинули "Рух" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  25. "Неман" объявил о возвращении Савицкого (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  26. Футбол. Полузащитник "Немана" Павел Савицкий продлил контракт к клубом (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2022. Праверана 1 студзеня 2023.
  27. Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
  28. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  29. Павел Савицкий дебютировал за национальную сборную (руск.). football.by (18 мая 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
  30. Павел Савицкий отметился дублем во втором матче за национальную сборную (руск.). football.by (21 мая 2014). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі