Парк імя Янкі Купалы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
[[Катэгорыя:Паркі Мінска]] |
[[Катэгорыя:Паркі Мінска]] |
||
[[Катэгорыя:Аб'екты, названыя ў гонар Янкі Купалы]] |
[[Катэгорыя:Аб'екты, названыя ў гонар Янкі Купалы]] |
||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1950 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:1950 год у Мінску]] |
Версія ад 16:45, 14 ліпеня 2016
Парк імя Янкі Купалы? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1950 |
Размяшчэнне | |
53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парк Янкі Купалы— парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Размешчаны каля перасячэнняў вуліц Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці, на правым беразе Свіслачы.Заснаваны ў 1950 годзе Названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекта І. Рудэнка.
Гісторыя парка
Заснаванне парка
Закладзены пасля Вялікай Айчыннай вайны як парк імя 30-годдзя БССР. Да гэтага на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Асноўная частка парка была заснавана ў 1950 годзе. Галоўная алея парка размешчана па дыяганалі ад пр. Незалежнасці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Свіслачы. На скрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алей, у цэнтры парка размяшчаўся фантан.
У 1959 г. на тэрыторыі парку пабудавалі літаратурны музей Я. Купалы. Музей пабудаваны на месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 1927—1941 гг.. Сам дом згарэў на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны, а шматлікія рукапісы і архіў Янкі Купалы загінулі. Сёння ў музеі — больш за 36 тысяч экспанатаў (гэта рукапісы паэта, прыжыццёвыя выданні, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі, дакументы, прадметы культуры і побыту, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта). З 1962 г. — парк імя Янкі Купалы.
Перапланіроўка ў 1970-х
Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі быў усталяваны помнік С. І. Грыцаўцу (дэмантаваны), але пазней, у 1972 г., да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, усталявалі — помнік Я. Купалу (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Быў перабудаваны і фантан, скульптурная кампазіцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — «Купалле», пусканне вянкоў у ваду, за чаго так і называецца «Вянок».
Галерэя
-
Музей Янкі Купалы
-
Клумба каля помніка
-
Дарожка
-
Веладарожкі
-
Лодачная