Паўстанне 1830—1831 гадоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
др шаблон
Радок 60: Радок 60:
* [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства]]
* [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства]]
* [[Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства]]
* [[Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства]]

{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Гарбачова, В. В.'' Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі / В. В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2001. — 186 с.
* ''Гарбачова, В. В.'' Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі / В. В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2001. — 186 с.
* ''Гарбачова, В. В.'' Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі : бібліягр. слоўн. / В. В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2006. — 400 с.
* ''Гарбачова, В. В.'' Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі : бібліягр. слоўн. / В. В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2006. — 400 с.
* [http://elib.bsu.by/handle/123456789/3347 Сосна, У. А. «Польскае» паўстанне 1830—1831 гг. и беларускае сялянства. У. А. Сосна // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 4 / редкол.: А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. — Минск: БГУ, 2009. — С. 191—197]
* [http://elib.bsu.by/handle/123456789/3347 Сосна, У. А. «Польскае» паўстанне 1830—1831 гг. и беларускае сялянства. У. А. Сосна // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 4 / редкол.: А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. — Минск: БГУ, 2009. — С. 191—197]

{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{Пратэсты ў Беларусі}}
{{Войны XIX стагоддзя}}
{{Войны XIX стагоддзя}}

[[Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў]]
[[Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў]]
[[Катэгорыя:Паўстанні ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паўстанні ў Беларусі]]

Версія ад 20:28, 3 кастрычніка 2020

Невядомы аўтар. «Эпізод паўстання 1831 года». Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Паўстанне ў Царстве Польскім, Беларусі і Літве 1830 – 1831[1] — узброенае паўстанне на расійскай частцы тэрыторый былой Рэчы Паспалітай за яе аднаўленне ў межах 1772.

Таксама часам называецца Руска-польскай вайной 1830 – 1831 з-за таго, што баявыя дзеянні з боку паўстанцаў вяліся ад імя Сейма і Урада Царства Польскага. У польскай гісторыяграфіі мае назву Лістападаўскае паўстанне (польск.: Powstanie listopadowe), у сучаснай расійскай - Польскае паўстанне 1830 – 1831 гадоў (руск.: Польское восстание 1830-1831 годов).


Перадумовы паўстання

Пачатак паўстання

гл. падрабязней у артыкуле Гісторыя Польшчы

У канцы лістапада 1830 года ў Варшаве ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі. Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня — і Царства Польскае. 18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай з мэтай аднаўлення яе незалежнасці. У студзені 1831 года князь Адам Ежы Чартарыйскі стаў старшынёю польскага Нацыянальнага Урада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям'і правоў на польскі трон.

Паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў. Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і ваеннага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы. У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні — толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:

  • пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў Вілейскім павеце — 3,3 тыс. чалавек,
  • В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце — 3 тыс. чалавек,
  • К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце — 2,5 тыс. чалавек,
  • Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце — 1 тыс. чалавек.

Шляхта, каталіцкае, часткова ўняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго края не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу ў паўстанні не прымалі.

Канец паўстання

Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб'яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 года стала кульмінацыяй паўстання. Аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.

На пачатку жніўня 1831 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Многія актыўныя паўстанцы, у тым ліку з тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакінулі радзіму і пазней удзельнічалі ў барацьбе за свабоду ў розных краінах Еўропы.

Пасля паўстання

Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»:

  • да першага адносілі кіраўнікоў,
  • да другога — тых. хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,
  • да трэцяга — усіх іншых.

Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з'явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.

  • У 1832 г. быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1904 г.
  • У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія ўніверсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.
  • У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.
  • У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.

Вядомыя ўдзельнікі

Гл. таксама

Зноскі

  1. История международных отношений: Учеб. пособие: В 4 ч. Ч. 1 / Ю. И. Малевич, С. Ф. Свилас, Р. М. Турарбекова и др.; Под ред. А. В. Шарапо. - Минск: БГУ, 2004. - 375 с.

Літаратура