Аршанскі настаўніцкі інстытут
Выгляд
Аршанскі настаўніцкі інстытут імя Янкі Купалы (АНІ імя Янкі Купалы) | |
---|---|
Заснаваны | 1936 |
Тып | дзяржаўны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Орша, Віцебская вобласць, БССР |
Арша́нскі наста́ўніцкі інстыту́т імя Янкі Купалы — навучальная ўстанова ў 1936—1955 гадах у Оршы.
Інстытут падрыхтоўваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадукацыйных школ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1936 годзе як Аршанскі 2-х гадавы настаўніцкі інстытут Народнага камісарыята асветы БССР.
У Вялікую Айчынную вайну знішчаны навучальны корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў дзейнасць у 1944 годзе.
У 1945 годзе прысвоена імя Янкі Купалы.
Закрыты падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.
Аддзяленні і кафедры
[правіць | правіць зыходнік]Аддзяленні:
- Фізіка-матэматычнае
- Гістарычнае
- Беларускай і рускай мовы
Кафедры:
- Беларускай і рускай мовы і літаратуры
- Педагогікі
- Псіхалогіі
- Фізікі і матэматыкі
- Марксізму-ленінізму
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Лепешаў І. Я. — доктар філалагічных навук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
- Тарасевіч Л. К. — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Новікаў І. Р. — пісьменнік, журналіст.
- Цябут Дз. В. — партыйны і дзяржаўны дзеяч.
- Падбярозка Ф. Р. — дырэктар Усяжскай школы (1945—1973).
- Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі (6 жніўня 1920 — 19 снежня 1942) — Герой Савецкага Саюза.
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ермакоў І. Ф. (рэктар 1945—1953) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
- Жураў А. Я. — гісторык, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі КПСС у 1948—1955 гадах.
- Лібан М. І. — гісторык рускай літаратуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
- Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
- Полацкі педагагічны інстытут
- Маладзечанскі настаўніцкі інстытут
- Бабруйскі настаўніцкі інстытут
- Баранавіцкі настаўніцкі інстытут
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны архіў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)