Перайсці да зместу

Дразды (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дразды́ — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1978 года ў складзе Мінска. На поўнач ад Драздоў месціцца Зацань, на паўднёвым захадзе — Веснінка, на поўначы — Крупцы.

У цяперашні час Дразды — элітны катэджны пасёлак, у якім жывуць асобы, набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі.

У 1917 годзе ў Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета; 5 двароў, 37 жыхароў. З 1934 года ў Менскім раёне[1]. У 1930-я гады на землях Драздоў быў піянерскі лагер, а пасля гэтая зямля адышла пад дачы НКУС[2]. У перыяд Другой сусветнай вайны нямецкая адміністрацыя стварыла ў Драздах канцлагер. На паўночны ўсход ад лагера — месца масавых пахаванняў[1].

Пасля вайны ў Драздах размяшчаліся «дачы Саўміна», тут жылі кіраўнікі камуністычнай партыі, у тым ліку Пётр Машэраў[2]. У 1976 годзе ля вёскі створанае вадасховішча. У 1978 годзе вёска ўключаная ў межы горада Мінска[1].

З часу абвяшчэння незалежнасці Беларусі на былых дачах Саўміна жылі замежныя паслы. У 1998 годзе ў Драздах адбыўся дыпламатычны скандал, калі пасля разгону Вярхоўнага Савета Беларусі і рэзкай крытыкі Захаду ўрад Беларусі запатрабаваў, каб дыпламаты 22 краін вызвалілі да 10 чэрвеня свае рэзідэнцыі ў дыпламатычным гарадку ў сувязі з неабходнасцю правядзення там капітальнага рамонту; без папярэджання ў будынках пасольстваў былі адключаны электрычнасць, вада і тэлефонная сувязь. 18 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвясціў комплекс Дразды ўласнасцю ўрада і заявіў, што размяшчэнне падраздзялення марскіх пехацінцаў ЗША за 50 метраў ад яго асабістай рэзідэнцыі цалкам выключана. ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Грэцыя, Італія, Польшча і Японія адклікалі сваіх паслоў з Мінска ў знак пратэсту супраць парушэння Венскай канвенцыі[3].

Часам назву «Дразды» пераносяць таксама на суседні элітны катэджны пасёлак Вясёлкавы.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Зміцер Дрозд (нар. 1973) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт.

Зноскі

  1. а б в Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 164.
  2. а б Зміцер Дрозд. Гісторыя Драздоў. nashaniva.by (16 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2019. Праверана 20-05-2019.
  3. Белоруссия. Международные отношения. Кругасвет.