Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная; ён сам як народны камісар замежных спраў |
||||||
Пераемнік | Анатоль Емяльянавіч Гурыновіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | пасада адноўленая; Аляксандр Чарвякоў |
||||||
Пераемнік | пасада скасаваная; ён сам як міністр замежных спраў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Апанас Кавалёў | ||||||
Пераемнік | Іван Былінскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Апанас Фёдаравіч Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 лістапада 1903 |
||||||
Смерць | 4 мая 1977 (73 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Камуністычная партыя Беларусі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук | ||||||
Узнагароды |
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў вёсцы Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 год К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.
З 1937 па 1938 год — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938[1] па 1940 год — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 год быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.
З 1944 па 1958 год — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 год — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—1958), Вярхоўнага Савета БССР (1938—1967) і членам ЦК КПБ (1938—1966).
Прымаў удзел у XV сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1960 год) ад нацыянальнага прадстаўніцтва Беларускай ССР (упершыню) у складзе дэлегацыі СССР[2].
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Зноскі
- ↑ Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
- ↑ Саўка, З. Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы = Belarusan Civilization in America: пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, 1949―1999: падзеі, дакумэнты, успаміны, пэрсаналіі / Зьміцер Саўка; [рэдактар Наталля Гардзіенка; прадмова Лявона Юрэвіча]. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 603 с., XII с. фат., партр.: іл., партр., факсім. — С. 76—77. — Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 38). — ISBN 978-985-7207-69-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялёў Кузьма Венедыктавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1977 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
- Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Старшыні СНК БССР
- Міністры аховы здароўя БССР
- Міністры замежных спраў БССР
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дыпламаты Беларусі
- Дыпламаты СССР
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Народныя камісары аховы здароўя БССР
- Народныя камісары замежных спраў БССР
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР