Леанід Мендэлевіч Левін
Леанід Мендэлевіч Левін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 2014 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Галіна Леанідаўна Левіна |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Слуцк, Бухара, Валгаград і Давыд-Гарадок |
Уплыў | Сяргей Пятровіч Каткоў |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Мендэлевіч Ле́він (нар. 25 ліпеня 1936, Мінск — 1 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры (1997), старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын з 1991 па 2014 год.
Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Мінску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных[4]. Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясілення[5].
У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска).
1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады. Член КПСС з 1965 года.
1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску.
1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь».
З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна».
Сябры і калегі — скульптар Анатоль Анікейчык, архітэктар Юрый Градаў.
Памёр 1 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску[6].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Член каардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета. Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Рахамім», старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва[7].
Работы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна):
Мемарыяльныя комплексы
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльны комплекс «Хатынь» (1968);
- Мемарыяльны комплекс ахвярам халакоста «Яма» (2000) на тэрыторыі былога Мінскага гета;
- Дзецям, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (на месцы дзіцячага канцлагера) і ад Чарнобыльскай катастрофы (пасёлак Красны Бераг Жлобінскага раёна, 2006);
- Мемарыяльны комплекс вязням гета ў г. Слуцку;
- Мемарыяльны комплекс загінуўшым яўрэям у г.п. Гарадзея (2004);
- Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай вёскі Шунёўка Бягомльскага сельсавета Докшыцкага раёна (1983)[8];
- Мемарыяльны комплекс «Прарыў» каля г.п. Ушачы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці;
- «Салдацкае поле» ў Валгаградзе (1976-80)[7];
- Мемарыяльны комплекс у г. Ізюм (Харкаўская вобласць, Украіна)[7];
- помнік салдатам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у г. Бухара (Узбекістан)[7];
- «Шталаг-342» у г. Маладзечна (1990)[7].
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- помнік К. С. Заслонаву ў Оршы (1964)[9];
- Помнік «Кацюша» ў Оршы (1965)[9];
- помнік падпольшчыкам Асінторфа (1967)[9]
- помнік піянеру-герою Гойшыку ў г. Івацэвічы (1967)[9]
- помнік Ф. Конанавай у Любані (1967)[9]
- Помнік беларускім партызанам («Прарыў»);
- Помнік Янку Купалу ў Мінску[9] (1972; сааўтары архітэктар Ю. Градаў, скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі);
- Помнік Якубу Коласу ў Мінску (1972)[9];
- Помнік воінам-бухарцам у Бухары (1975)[9];
- Помнік М. Ф. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1976)[9];
- Помнік У. І. Леніну ў Барысаве (1986)[9];
- Помнік У. І. Леніну ў Нароўлі (1982)[9];
- памятныя знакі дзеянням Мінскага партыйнага падполля (1980—1984)[9];
- Помнік князю Давіду ў Давыд-Гарадку (2000);
- Помнік ахвярам мінскага гета на Юбілейнай плошчы ў Мінску (1998—2000);
- Мемарыяльны знак ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (2009, скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі[10], пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля[11]).
Праекты будынкаў і збудаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Будынак тэатра лялек і кінатэатра «Піянер» (1965; у сааўтарстве з Г. Заборскім), інтэрнат трактарнага завода па вул. А. Кашавага (1966), павільён ВДНГ БССР (1968), будынак гаркама КПБ (1979; цяпер — Міністэрства замежных спраў), станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984)[9] і «Няміга» (1990) у Мінску.
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1970—1975), праспекта Машэрава (1980-я)[7], добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (1970—1975)[9], рэканструкцыі цэнтра Давыд-Гарадка (2000)[7]. Рэгенерацыя Траецкага прадмесця (Мінск, 1980—1986), праекты рэгенерацыі Верхняга горада[9], вуліцы Нямігі, Ракаўскага прадмесця.
Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку[7].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Наталляй Афанасьевай меў дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за стварэнне мемарыяльных збудаванняў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Прэміі Ленінскага камсамола Валгаграда, Ленінскай прэміі (1970). Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[7], ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах.
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Красным Беразе (Гомельская вобласць)
- Медаль Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі».
- Званне «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна»[12].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У Жлобіне адна з вуліц увесну 2015 года была пераназвана ў гонар Леаніда Левіна[12].
- У сакавіку 2015 года імя Леаніда Левіна атрымала Гістарычная майстэрня ў Мінску[12].
- У 2017 годзе Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын звярнуўся ў Мінгарвыканкам з прапановай даць імя Левіна вуліцы ў Мінску[12]. Гэтая просьба была задаволена ў снежні 2020 года, калі Мінгарсавет прыняў адпаведнае рашэнне (афіцыйна апублікавана ў студзені 2021 года)[13].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні [14][15].
Зноскі
- ↑ Левин Леонид Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Левин Леонид Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя, Белорусская ССР. Краткая энциклопедия — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі.
- ↑ «Обнял я деревце и попрощался с Лизой»: он вернулся с фронта и узнал, что жена умерла от дистрофии. История семьи архитектора Левина Архівавана 25 жніўня 2018.
- ↑ Непридуманная история военного почтового романа Архівавана 13 чэрвеня 2021.
- ↑ У Мінску развіталіся з архітэктарам Леанідам Левіным Архівавана 7 сакавіка 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ «Мастацтва» № 5 (410). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ «Мастацтва» № 7 (412). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в г http://belisrael.info/?p=15421
- ↑ https://belisrael.info/?p=26935
- ↑ Зуборев Л. Как создавалось «Общество еврейской культуры»
- ↑ Рубинчик В. О Левине и левинщине
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Левін Леанід Мендэлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 419. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 1 сакавіка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары СССР
- Архітэктары XX стагоддзя
- Вучні Сяргея Каткова
- Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
- Ганаровыя грамадзяне Жлобіна