Мікалай Генадзевіч Басаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Генадзевіч Басаў
руск.: Никола́й Генна́диевич Ба́сов
Дата нараджэння 14 снежня 1922(1922-12-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2001(2001-07-01)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ksenia Tikhonovna Basova[d]
Дзеці Dmitri N. Basov[d]
Род дзейнасці фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая сфера радыёфізіка, фізіка[4] і квантавая электроніка[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d] і Аляксандр Міхайлавіч Прохараў
Партыя
Член у
Прэміі
Russian President's Prize in the field of education Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікала́й Гена́дзевіч Ба́саў (14 снежня 1922, горад Усмань, Тамбоўская губерня — 1 ліпеня 2001) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Замежны член Балгарскай АН (1974). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў ад Масквы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Басаў паступіў у МІФІ, абараніў дыплом ў 1950 годзе. З 1948 года ён працаваў лабарантам ў Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР (ФІАН), дзе і працягнуў працу пасля атрымання дыплома пад кіраўніцтвам М. А. Леантовіча і А. М. Прохарава. У 1953 годзе Басаў абараніў кандыдацкую, а ў 1956 годзе — доктарскую дысертацыю.

У 1958—1972 гадах Басаў з'яўляўся намеснікам дырэктара ФІАН, а з 1973 па 1989 год быў дырэктарам гэтага інстытута. Тут у 1963 годзе ён арганізаваў Лабараторыю квантавай радыёфізікі, якую ўзначальваў да сваёй смерці. У 1962 годзе Басаў быў абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1966 годзе — акадэмікам АН СССР, пасля абіраўся ў прэзідыум Акадэміі навук (член прэзідыума АН СССР з 1967 па 1990 год, РАН з 1991). Басаў быў галоўным рэдактарам часопісаў «Навука», «Квант», «Квантавая электроніка», «Прырода», у 1978—1990 гадах з'яўляўся старшынёй праўлення Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Веды», быў зменены на гэтай пасадзе К. В. Фраловым.

Зноскі

  1. Басов Николай Геннадиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Nikolai Gennadijewitsch Bassow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nikolaj Gennadijevič Basov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-58.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]