Парыжскі ўніверсітэт навук і літаратур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парыжскі ўніверсітэт навук і літаратур
фр.: Université Paris sciences et lettres
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris sciences et lettres
Міжнародная назва англ.: Paris Sciences et Lettres University
Дэвіз Sapere aude[d]
Заснаваны 2010
Год рэарганізацыі 2019
Студэнты 17 000
Выкладчыкаў 2 900
Размяшчэнне Парыж
Сайт psl.eu

Парыжскі ўніверсітэт навук і літаратур (фр.: Université Paris sciences et lettres) — французская дзяржаўная даследчая эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзячыся ў Парыжы, ён у асноўным размешчаны ў Лацінскім квартале, а таксама ў кампусе Журдан, у Порт-Дафін (16 акруга Парыжа), у кампусе Кандарсэ, на плошчы Рышэлье і ў Медоне (месца размяшчэння абсерваторыі).

Ён быў заснаваны ў 2010 годзе і афіцыйна створаны як універсітэт у 2019 годзе. Гэта калегіяльны ўніверсітэт з 11 ўстановамі, якія ўваходзяць у яго склад. Ён размешчаны ў цэнтры Парыжа, з яго асноўнымі аб’ектамі ў Лацінскім квартале, у кампусе Журдан, у Порт-Дафін на поўначы горада і на плошчы Рышэльё.

ВНУ прысуджае дыпломы бакалаўра, магістра і доктара. Ён прапануе адукацыю, заснаваную на міждысцыплінарных даследаваннях і навучанні, і яго студэнты маюць доступ да шырокага спектру дысцыплін у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук, выяўленчага і выканальніцкага мастацтва.

Універсітэт займаў у 2020 годзе 36-е месца ў Сусветным акадэмічным рэйтынгу універсітэтаў, 45-е месца ў сусветным рэйтынгу універсітэтаў «Times Higher Education» і 52-е месца ў 2021 годзе ў сусветным рэйтынгу універсітэтаў QS.

Сярод выпускнікоў універсітэта 28 нобелеўскіх лаўрэатаў, 10 лаўрэатаў Філдсаўскай прэміі, 3 лаўрэата Абелеўскай прэміі, 49 залатых медалістаў CNRS, 50 лаўрэатаў прэміі «Сезар» і 79 лаўрэатаў прэміі Мальера.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе, улічваючы адсутнасць міжнароднай бачнасці іх устаноў і цяжкасці з фінансаваннем і рэалізацыяй даследчых праектаў, 5 вядучых парыжскіх вышэйшых школ і акадэмічных устаноў аб’ядналіся ў Цэнтр даследаванняў і вышэйшай адукацыі (PRES) са статусам фонду навуковага супрацоўніцтва. Гэтая новая арганізацыя пад назвай «Парыжскія навукі і літаратуры — Лацінскі квартал» першапачаткова з’яўлялася галоўным навуковым цэнтрам супрацоўніцтва паміж ўстановамі Лацінскага квартала, а таксама была накіравая на атрыманне фінансавання.

Першымі 5 заснавальнікамі ўніверсітэта з’яўляюцца Калеж дэ Франс, Парыжская вышэйшая нацыянальная школа хіміі, Вышэйшая нармальная школа, Парыжская вышэйшая школа прамысловай фізікі і хіміі і Парыжская абсерваторыя. Затым да працэсу далучаюцца 8 іншых устаноў: 2 у якасці членаў-заснавальнікаў (Універсітэт Парыж-Дафін і Інстытут Кюры) і 6 у якасці асацыіраваных членаў (Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва, Парыжская вышэйшая нацыянальная кансерваторыя музыкі і танцаў, Вышэйшая нацыянальная школа дэкаратыўнага мастацтва, Вышэйшая нацыянальная школа выяўленчых мастацтваў, Даследчы фонд П’ера Жыля дэ Жэна і Інстытут Луі Башэлье).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калеж дэ Франс
  • Універсітэт Парыж-Дафін
  • Парыжская вышэйшая нармальная школа
  • Практычная школа вышэйшых даследаванняў
  • Нацыянальная школа хартый
  • Парыжская вышэйшая школа прамысловай фізікі і хіміі
  • Парыжская вышэйшая школа хіміі
  • Інстытут Кюры
  • Парыжская абсерваторыя
  • Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва
  • Парыжская горная школа

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]