Сухарава (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сухарава
Курганны могільнік XI—XII стст. у Сухараве
Курганны могільнік XI—XII стст. у Сухараве
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Сухарава на карце Беларусі ±
Сухарава (Мінск) (Беларусь)
Сухарава (Мінск)
Сухарава (Мінск) (Мінск)
Сухарава (Мінск)

Су́харава — колішняя вёска на рацэ Мышцы, з 1998 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая прынамсі з 1433—1440 гадоў, калі вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам нададзена пану Карэйве. Пры вялікім князю Казіміры Ягелончыку паміж сынам пана Карэйвы — баярынам Багданам Карэйвічам, і цесцем апошняга Зубам Мігавічам здарылася невядомая па сутнасці цяжба за Сухараўскі маёнтак, якую выйграў Багдан. У 1503 годзе ўжо вялікі князь Аляксандр даў свой прывілей на Сухарава разам з усімі прыселкамі «на вечнасць» Багдану Карэйвічу, як засведчанне яго правоў[1].

У 1622 годзе Войцех і Пётр Карэйвы прадалі сваю частку зямель Сухарава і Пятроўшчыны князю Ярашу Жыжэмскаму. У 1636 годзе пані Гелена Канстанцінавая Карэйвавая прадала князю Ярашу і сваю 1/4 частку гэтых земляў.

У XVIII — 1-й палове XIX ст. часта ўжывалася паланізаваная назва Сухаржава. У гэты час вёскай валодалі Абрампольскія з маёнткам у Міхалове[2].

У 1897 годзе — 62 двары, 387 жыхароў, дзейнічае народнае вучылішча[2]. У часы Расійскай імперыі ўваходзіла ў Сеніцкую воласць Мінскага павета Мінскай губерні. 20 студзеня 1960 года вёска пераведзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[3].

У 1998 годзе 659 жыхароў, 173 гаспадаркі. У 1998 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска, што дала назву сучаснаму жылому раёну Сухарава.

На 2019 год вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Школьнай.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На вясковых могілках (каля вуліцы Янкоўскага) захаваўся курганны могільнік XI—XII стагоддзяў.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Другі курганны могільнік, за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага, быў знішчаны ў 1997 годзе.

Зноскі

  1. Груша А. І., с. 51.
  2. а б Беларускі архіў вуснай гісторыі. Сухарава(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Калядзінскі Л. Сухарава // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 332—333. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.