Шры-Джаявардэнепура-Котэ
Адміністрацыйная сталіца
| ||||||||||||||||||||||||||
Шры-Джаявардэнепура-Котэ (таксама вядомы як Котэ) — афіцыйная сталіца Шры-Ланкі (з 1982 г.), месца знаходжання парламента краіны. Знаходзіцца ў межах гарадской тэрыторыі і з’яўляецца горадам-спадарожнікам Каломба[1].
З 29 красавіка 1982 года Котэ — афіцыйнае месца знаходжання Парламента Шры-Ланкі. Парламенцкі комплекс быў пабудаваны на востраве ў цэнтры возера на рацэ Дыявана Оя. Працэс пераносу ўрада да гэтага часу не завершаны.
Прыродныя ўмовы
[правіць | правіць зыходнік]Клімат трапічны, паколькі сталіца размешчана недалёка ад экватара. Таму круглы год трымаецца роўная высокая тэмпература. На нізінах сярэднегадавыя тэмпературы складаюць +26-28 градусаў Цэльсія. Розніца сярэдніх тэмператур самага гарачага і адносна прахалоднага месяца не перавышае 2-5 градусаў. Найбольшая колькасць дажджоў прыпадае на лета, калі пануюць насычаныя вільгаццю паўднёва-заходнія мусонныя вятры. Летні мусон пачынаецца ў маі і згасае ў верасні. У разгар мусоннага перыяду, у чэрвені-жніўні, дажджы штодзённыя, нярэдка гэта бурныя залевы. Сярэдняя колькасць ападкаў да 2000 мм у год.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шры-Джаявардэнепура-Котэ