З пляцоўкі Вікіпедыя.
Астраве́ц — горад[1] у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на р. Лоша. У 250 км да паўночны ўсходу ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі. Насельніцтва 8,3 тыс. чал. (2006).
У пісьмовых крыніцах Астравец згадваецца ў 1468 годзе, калі Юрый Гаштольд запісаў фундуш тутэйшаму касцёлу. Астравец уваходзіў у Віленскае ваяводства ВКЛ. Пасля смерці Станіслава Гаштольда ў 1542 годзе Астравец перайшоў да караля Жыгімонта І, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. Апошні падараваў Астравец у 1546 г. Ераніму Карыцкаму. У 1618 г. уладальнікам быў Ян Корсак, а ў 19 ст. - Кастравіцкія, Сыцянкі, Жылінскія. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся ў 19 ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх - французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.
З 1795 Астравец у складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, затым Ашмянскім павеце. З 1888 мястэчка. Конная чыгунка злучала Астравец са станцыяй Слабодка (Гудагай). У 1921-1939 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 1958 гарадскі пасёлак.
Назва пасёлка Астравец мае славянскае паходжанне і паходзіць ад умацаванага вострава на правым беразе ракі Лоша, якая працякае праз увесь г.п. Астравец.
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Радуга». Турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя».
[правіць] Выдатныя мясціны
- Астравецкі касцёл Казьмы і Даміяана (1787)
- Астравецкі касцёл Узвядзення Святога Крыжа (1911)
Зноскі
- ↑ Островец стал городом (руск.) . Праверана 29 сакавіка 2012.