Горад Астравец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Астравец
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 54°36′48.96″ пн. ш. 25°57′19.44″ у. д. / 54.6136, 25.9554 (G) (O) (Я)54°36′48.96″ пн. ш. 25°57′19.44″ у. д. / 54.6136, 25.9554 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Гродзенская
Раён Астравецкі
Першае згадванне 1468
Горад з 1958
Насельніцтва (2006) 8,3 тыс. чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код 1591
Аўтамабільны код 4

Астравец (Беларусь)
Астравец
Астравец

Астраве́ц — горад[1] у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на р. Лоша. У 250 км да паўночны ўсходу ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі МаладзечнаВільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі. Насельніцтва 8,3 тыс. чал. (2006).

Змест

Гісторыя [правіць]

У пісьмовых крыніцах Астравец згадваецца ў 1468 годзе, калі Юрый Гаштольд запісаў фундуш тутэйшаму касцёлу. Астравец уваходзіў у Віленскае ваяводства ВКЛ. Пасля смерці Станіслава Гаштольда ў 1542 годзе Астравец перайшоў да караля Жыгімонта І, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. Апошні падараваў Астравец у 1546 г. Ераніму Карыцкаму. У 1618 г. уладальнікам быў Ян Корсак, а ў 19 ст. - Кастравіцкія, Сыцянкі, Жылінскія. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся ў 19 ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх - французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.

З 1795 Астравец у складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, затым Ашмянскім павеце. З 1888 мястэчка. Конная чыгунка злучала Астравец са станцыяй Слабодка (Гудагай). У 1921-1939 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 1958 гарадскі пасёлак.

Назва пасёлка Астравец мае славянскае паходжанне і паходзіць ад умацаванага вострава на правым беразе ракі Лоша, якая працякае праз увесь г.п. Астравец.

Эканоміка [правіць]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Радуга». Турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя».

Культура [правіць]

  • У 2011 годзе Астравец быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[2].


Выдатныя мясціны [правіць]

  • Астравецкі касцёл Казьмы і Даміяана (1787)
  • Астравецкі касцёл Узвядзення Святога Крыжа (1911)

Зноскі

У Сеціве [правіць]

герб Адміністрацыйны падзел Гродзенскай вобласці сцяг

РаёныАстравецкіАшмянскіБераставіцкіВаўкавыскіВоранаўскіГродзенскіДзятлаўскіЗэльвенскіІўеўскіКарэліцкіЛідскіМастоўскіНавагрудскіСвіслацкіСлонімскіСмаргонскіШчучынскі