Горад Нясвіж
| Горад
Нясвіж
Ратуша
|
Нясвіж — горад на паўдневым захадзе Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна, каля вытокаў р. Ушы, на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. У 112 км да паўднёвы захаду ад Мінска, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам і аўтадарогай Мінск—Слуцк. Насельніцтва 14,3 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Магчымая першая ўскосная згадка Нясвіжа звязаная з удзелам кн. Юрыя Нясвіжскага ў бітве на Калцы (1223), верагодна, яго нашчадкамі былі нясвіжскія князі Грыгорый і Іван згаданыя ў 1388. Дакладнае паходжанне і радавод гэтых князёў, як і напэўнае дачыненне гэтых князёў да Нясвіжа, пакуль не высветленныя.
Верагодна з кан. 13 ст. у ВКЛ. У 1430-я Нясвіжам валодаў нейкі Федзька, першыя пісьмовыя аб Нясвіжы адносяцца да 1446. Належаў Неміровічу, Мантыгердавічам, у 1492 горад перайшоў ва ўладанне роду Кішак, у 1513 Ганна Кішчанка была выдана замуж за Яна Радзівіла Барадатага і Нясвіж у якасці пасагу перайшоў да роду Радзівілаў. У 1533 на месцы гарадзішча пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547 цэнтр Нясвіжскага княства.
У 16 ст. Нясвіж адзін з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у ВКЛ. Імёны дзеячаў гэтага часу, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі і інш. пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля 1560 ў Нясвіжы Мікалаем Радзівілам Чорным была заснаваная друкарня, дзе выдаваліся творы С. Буднагаі іншых філосафаў, друкарамі былі Д. Лянчыцкі, В. Цяпінскі (М. Радзівіл Чорны таксама валодаў Брэсцкай друкарняй). Сын і наступнік М. Радзівіла Чорнага — М. К. Радзівіл Сіротка адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва, паводле яго загаду «навукоўцаў-ерэтыкоў» выгналі з горада, на плошчы былі спаленыя кнігі С. Буднага і інш. асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў 1586 стварыў ардынацыі Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена магдэбургскае права і герб. З імем М. Радзівіла Сіроткі, які запрасіў у Нясвіж італьянскіх архітэктараў і з іх удзелам нанова збудаваў каменны замак і нішых каменных збудаванняў у горадзе, што зберагліся да нашіх дзён — Нясвіж пераўтвораны у горад-крэпасць і ў канцы 16 ст. стаў даволі буйным горадам, у 16—18 ст. дзейнічаў езуіцкі калегіюм. Тады за Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 ўзнікла яшчэ адно прадмесце — «Казімеж», у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.
У 18 ст. Нясвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі: кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флоцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатр Радзівілаў. Спусташэнні прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне (1700—1721) Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі, у сакавіку 1706 шведскія войскі пасля аблогі занялі замак і горад, ўзарвалі ўмацаванні і бастыйёы, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў. У 1720-е Нясвіж адбудаваны М. К. Радзівілам Рыбанькай. У 1724 ў Нясвіжскім замку была створана капэла, але толькі пасля 1726 Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны — вакол сцен узвялі новыя валы. У 1740—1791 дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750—1791 у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».
З 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета, з 1796 пазаштатны горад Слуцкага павета. Падзеі 1812 прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі. Толькі ў 1875 Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж, быў адрамантаваны замак, закладзены, які зараз з'яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры. 21 снежня 1906 зарегістравалі Польскае Таварыства «Асвета» ў Нясвіжу, якое займалася падтрымкай польскай адукацыі; расійскія ўлады зліквідавалі яго ў 1909 або ў 1910 годзе[2]. У часе выбараў да самакіравання 1909 у гарадскую раду была абраны 11 палякаў, 3 рускія і 1 яўрэй[3]. 14 сакавіка 1919 пачалося нясвіжскае паўстанне, польскія жыхары асвабадзілі горад ад бальшавікоў; 5 дзён пазней яно было задушанае, а арганізатары расстраляныя[4]. У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці.
[правіць] Насельніцтва

- XVII стагоддзе: 1673 — 2,4 тыс. чал.[5]
- XIX стагоддзе: 1880 — 8177 чал., з іх каля 5 тыс. іўдзеяў і 1 тыс. каталікоў[6]; 1 студзеня 1896 — 10 237 чал. (5448 мужчынаў і 4789 жанчын), з іх паводле веры: праваслаўных 2890, каталікоў 1545, пратэстантаў 32, юдаістаў 5692, іншых 78; паводле стану: шляхты 165, духоўнага стану 59, ганаровых грамадзянаў і купцоў 63, мяшчанаў 7885, вайсковага стану 791, сялянаў 1180, іншых 94.[7]
- XX стагоддзе: 1921 — 6840 чал.; 1973 — 9,6 тыс. чал.[8]; 1989 — 14,0 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.[9]; 1995 — 15 тыс. чал.[10]
- XXI стагоддзе: 2006 — 14,3 тыс. чал.; 2007 — 12 684 чал.; 2008 — 14,3 тыс. чал.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы медыцынскай (завод медыцынскіх прэпаратаў), харчовай, швейнай прамысловасці, рыбхоз «Альба». Гасцініца «Нясвіж». Сядзіба «Нясвіжская» (турыстычныя паслугі). Нясвіж — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння.
[правіць] Культура
Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1996 заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». З 1995 у горадзе праводзіцца нацыянальны фестываль старажытнай і камернай музыкі «Музы Нясвіжа».
[правіць] Помнікі
- Нясвіжскі фарны касцёл Найсвяцейшага Божага Цела (былы касцёл езуітаў; 16 ст.) і езуіцкі калегіум
- Нясвіжскі касцёл і кляштар бенедыктынак
- Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады (16 ст.)
- Нясвіжская замкавая вежа (16 ст.)
- Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (16-18 ст.)
- Слуцкая брама (2-я пал. 17 ст. — 18 ст.)
- Дом рамесніка ("Дом на рынку", 1721)
- Нясвіжскі манастыр бернардынцаў (1598, дабудаваны ў 17 ст.)
- Плябанія (кан. 16 — пач. 17 ст.)
- Паркавы комплекс "Альба".
- Помнікі: С. Буднаму; бюст кн. Ю. Нясвіжскага (1990-я); бюст кн. М. К. Радзівіла Сіроткі; У. Сыракомлі; Д. М. Бернардоні; Т. Макоўскаму; Я. Коласу, скульптуры «Дама ў чорным», «Русалка» і інш.; вазы з надпісамі «1794», «За нашу і вашу свабоду», "1410. Грунвальд", "Gloria victoria".
[правіць] Галерэя
[правіць] Вядомыя асобы
- Род Радзівілаў
- Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565), вялікалітоўскі дзяржаўны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч
- Сымон Будны (~1530-1593), гуманіст, асветнік, вучоны, царкоўны рэфарматар, філосаф
- Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ
- Адольф Міхайлавіч Янушкевіч
- Дзмітрый Касмовіч – беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, выдавец.
Зноскі
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. Ss. 37-38.
- ↑ W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W: Między nadzieją…. S. 169.
- ↑ Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі c. 211—213
- ↑ Пазднякоў В. Нясвіж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. С. 368
- ↑ Nieśwież // Горад Нясвіж у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том VII (Netrebka — Perepiat) з 1886 року (польск.) S. 118
- ↑ Несвиж // Шаблон:Літаратура/ЭСБЕ
- ↑ Несвиж // Большая Советская Энциклопедия.
- ↑ Несвиж // Шаблон:Літаратура/Вялікі энцыклапедычны слоўнік
- ↑ Niaśviž // Шаблон:Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998) P. 166.
[правіць] Літаратура
- Несвиж // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7
[правіць] У Сеціве
- Здымкі на Radzima.org
- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Старажытнае дойлідства Нясьвіжа
- К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. «Паданні і легенды Нясвіжу і Радзівілаў»
- Кастусь Антановіч «Радзівілаўскі акцэнт музеефікацыі» Інфармацыя пра Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- (руск.) Здымкі на Globus.tut.by
- (руск.) «Легенды Нясвіжа» — старонка пра гісторыю і паданні Нясвіжа (ёсць фотагалерэя)
- Песня пра Нясвіж