Ян Караль Дольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:48, 21 лістапада 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎top: вікіфікацыя, перанесена: Слонімскі павет| → Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB)
Ян Караль Дольскі
Герб «Касцеша»
Герб «Касцеша»
Вялікі маршалак літоўскі
1691 — 1695
Папярэднік Станіслаў Казімір Радзівіл
Пераемнік Аляксандр Павел Сапега

Нараджэнне 1637(1637)
Смерць 29 красавіка 1695(1695-04-29)
Род Дольскія
Бацька Мікалай Дольскі
Маці Алена Ельская
Жонка 1) Альжбета Астрарог
2) Ганна Хадароўская
Дзеці ад першага шлюбу:
Кацярына

Ян Караль Дольскі (163729 красавіка 1695) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Падстолі слонімскі з 1656, пінскі падкаморы (16621666) і маршалак (16661676), адначасова вялікі крайчы літоўскі (16701676), вялікі падчашы літоўскі (16761685), надворны (16851691) і вялікі маршалак літоўскі1691).

Палкоўнік каралеўскі, староста пінскі і ваўкавыскі, адміністратар Аліцкай эканоміі.

Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расіяй, Турцыяй. У 1690 атрымаў ад урада Рэчы Паспалітай зямлю пад Пінскам, дзе збудаваў прадмесце Каралін і бастыённы замак. Фундаваў кляштары і калегіумы піяраў у Дубровіцы ў 1684 і ў Любяшове (Новым Дольску) у 1686.

У канцы жыцця карыстаўся графскім тытулам.

Сям'я

Паходзіў з княжацкага роду Дольскіх, сын пінскага харунжага Мікалая і Алены з Ельскіх.

Быў двойчы жанаты: з Альжбетай Астрарог і Ганнай Хадароўскай. 10 дзяцей Яна Караля памерлі ў маленстве, дачка Кацярына выйшла за Міхала Сервацыя Вішнявецкага (пасынак Яна Караля, сын яго другой жонкі Ганны Хадароўскай ад першага шлюбу). Ян Караль быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Дольскіх, маёнткі роду адышлі да Вішнявецкіх.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі