Уладзіслаў Гуроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:02, 4 снежня 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Біяграфія: вікіфікацыя, перанесена: Канфедэрарат → Канфедэрат (2) з дапамогай AWB)
Уладзіслаў Гуроўскі
Władysław Gurowski
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Герб «Учэле»
Герб «Учэле»
Вялікі маршалак літоўскі
1781 — 1790
Папярэднік Юзаф Сангушка
Пераемнік Ігнацы Патоцкі

Нараджэнне каля 1715
Смерць 23 мая 1790(1790-05-23)
Род Гуроўскія
Бацька Мельхіёр Гуроўскі
Маці Соф'я з Пшыемскіх
Жонка Ганна з Радаміцкіх
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Гуроўскі (каля 1715 — 23 мая 1790, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (17641768), маршалак надворны (17681781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла (1772), расійскіх ордэнаў Святой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх герба «Учэле», сын Мельхіёра і Соф'і з Пшыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у французскім войску.

У 1748 на даручэнне Морыца Саксонскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспаспяхова спрабаваў падкупіць Аляксандра Бястужава з мэтай пераканаць расійскую імператрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндскага і Земгальскага.

Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасійскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзенне ў Рэч Паспалітую расійскіх войскаў з мэтай здушэння Барскай канфедэрацыі[1]. Інфармаваў расіян пра ўсе дзеянні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.

Ініцыятар стварэння і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расіяй.

Зноскі

  1. Władysław Konopczyński. Konfederacja barska. T. I. — Warszawa, 1991. S. 46.