Міхал Сервацы Вішнявецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:24, 13 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Міхал Сервацы Вішнявецкі
Міхал Сервацы Вішнявецкі, XVIII ст.
Міхал Сервацы Вішнявецкі, XVIII ст.
Герб «Карыбут»
Герб «Карыбут»
польны гетман літоўскі
1707 — 1709
Папярэднік Рыгор Антоні Агінскі
Пераемнік Людвік Канстанцін Пацей
вялікі гетман літоўскі
1703 — 1707
Папярэднік Казімір Ян Павел Сапега
Пераемнік Казімір Ян Павел Сапега
польны гетман літоўскі
1702 — 1703
Папярэднік Юзаф Багуслаў Слушка
Пераемнік Рыгор Антоні Агінскі

Нараджэнне 13 мая 1680(1680-05-13)
Смерць 16 верасня 1744(1744-09-16) (64 гады)
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Крыштаф Вішнявецкі  (руск.)
Маці Ганна з Хадароўскіх  (укр.)
Жонка Кацярына з Дольскіх[d][1], Марыя Магдалена з Чартарыйскіх[d] і Тэкля Ружа з Радзівілаў[2]
Дзеці Альжбета з Вішнявецкіх і Ганна з Вішнявецкіх[d]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Сервацы Вішнявецкі (16801744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (1702-1703, 1707-1735), гетман вялікі літоўскі (1703-1707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[3].

Біяграфія

Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты, якая выступала супраць роду Сапегаў[3], прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі?!. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.

Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.

У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.

У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.

У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.

У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.

Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.

Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.

Сям'я

Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:

  • Ганна Вішнявецкая (1700—1732), жонка з 1721 г. ваяводы троцкага Юзафа Агінскага (каля 1693—1736);
  • Кацярына Вішнявецкая (1701—1770), жонка з 1722 вялікага лоўчага кароннага і ваяводы смаленскага Міхаіла Ждзіслава Замойскага (каля 1679—1735).

У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага  (польск.) († 1750).

У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл  (руск.) (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).

Галерэя

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 306. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. а б Вишневецкие//Михаил Серваций // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі